Борьба – женское дело. Первые успехи юных спортсменок

Молодёжь Спорт, туризм

На барцоўскім дыване – дзяўчаты з Обалі
У раёне даўно прывыклі да перамог хлопцаў на розных турнірах па грэка-рымскай барацьбе. Выхаванцы Пятра Ганушчанкі неаднаразова станавіліся пераможцамі самых прэстыжных міжнародных турніраў. А вось апошнім часам акрамя «класікаў» усё больш і больш гучна пачалі пра сябе заяўляць дзяўчаты, якія выступаюць у вольнай барацьбе.
Другі год займаецца вольнай барацьбой дзевяцікласніца Обальскай СШ Таццяна Кошалева. Прыйшла на трэніроўкі са сваімі сяброўкамі, спадабалася. “Пачалі займацца пяць дзяўчат, – расказвае Таццяна, – праўда, хутка яны кінулі, а я працягвала трэніравацца разам з хлопцамі”. У гэты момант праявіўся трэнерскі талент Пятра Васільевіча, які змог знайсці патрэбныя словы падтрымкі. Ужо на першых спаборніцтвах юная спартсменка – прызёр абласнога першынства. Менавіта гэта стала тым штуршком для трэнера і спартсменкі, які паставіў трэніроўкі на больш высокі прафесійны ўзровень. Сёлета пачала займацца вольнай барацьбой і  Алена Федчанка.
Дзве сяброўкі па жыцці і дзве бескампрамісныя саперніцы на дыване – гэта вельмі дапамагае дзяўчатам у трэніроўках. Таццяна і Алена займаюцца вольнай барацьбой для сябе, хаця, калі будуць перамогі, то пойдуць у вялікі спорт. Тым больш, што Пётр Ганушчанка верыць у сваіх спартсменак, прадказвае ім выдатную прафесійную кар’еру. А ў сваіх прагнозах Пётр Васільевіч пакуль не памыляўся…
P.S. На першынстве вобласці па вольнай барацьбе, якое прайшло на мінулым тыдні ў Віцебску, обальскія спартсменкі “ўзялі” два медалі: Таццяна Кошалева ў вагавой катэгорыі 65 кг заняла першае месца, Алена Федчанка ў вазе 49 кг стала трэцяй.
Алесь САКАЛОЎ.

Опубликовано в №75 от 28.09.2010.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *