При этом она ни на что не претендовала, она просто записывала воспоминания, собирала фотографии и издала за свои деньги альбом

Людзі і лёсы Общество

Хоча і дорыць радасць іншым….
Людзей хуткіх, актыўных, кантактных, аптымістычных успрымаюць па-рознаму.  Але, упэўнена, большасць ля іх сагравае  душу. Жыццё здаецца значна лепшым побач з такімі людзьмі, як старшыня ветэранскай арганізацыі медыцынскіх работнікаў раёна Любоў Міхайлаўна Дземянёва. Гэтую добразычлівую, з сонечнай усмешкай жанчыну запомніў кожны, хто хаця б аднойчы сутыкаўся з ёй у раённай паліклініцы. Яна шмат гадоў працавала медыцынскай сястрой на прыёме з тэрапеўтам. З клопатам адносілася да хворых, а зараз клапоціцца пра 128 сваіх калег-пенсіянераў. Безумоўна, не ўсе яны могуць удзельнічаць у арганізаваных для іх вечарынах-сустрэчах, святкаваннях юбілеяў, але ўвагу да сябе атрымліваюць пастаянна. Нават, калі не ўдаецца каго праведаць, Любоў Міхайлаўна абавязкова патэлефануе, пагаворыць, падтрымае, нагадае ветэрану, што пра яго памятаюць і паважаюць.
Дарэчы, для Л. М. Дземянёвай, як чалавека з асабістай грамадзянскай пазіцыяй, справай гонару стаў збор летапісу пра раённых медработнікаў – ветэранаў вайны. Пры гэтым яна ні на што не прэтэндавала, яна проста запісвала ўспаміны, збірала фатаграфіі і выдала за свае ўласныя грошы пяць экземпляраў альбома. Дарэчы, яго можна знайсці ў раённым краязнаўчым музеі, чытальнай зале раённай бібліятэкі, у аддзеле ідэалагічнай работы райвыканкама.
“Магчыма, нехта і пакрытыкуе мае запісы, я ж медык, а не літаратар, – дзеліцца Любоў Міхайлаўна. – Але з гэтых запісаў моладзь даведаецца пра баявыя дарогі В. Г. Дунке, А. К. Лосевай, даведаецца пра тых, каго нельга забываць…”
Сёння ветэранская арганізацыя раённай бальніцы цесна супрацоўнічае з раённым таварыствам інвалідаў.
“Старшыня таварыства Любоў Мікалаеўна Нагібава прыцягвае сваёй шчырасцю, чалавечнасцю. Усе мы, ветэраны раённай медыцыны, адразу адчулі сябе сваімі, як толькі паядналіся з таварыствам інвалідаў і сталі ўдзельнічаць у сумесных мерапрыемствах”, – пераводзіць гаворку Любоў Міхайлаўна. І ўвогуле, на працягу нашай размовы яна ўвесь час пераключае ход гаворкі на іншых і гаворыць толькі добрае пра тых, з кім сябруе, проста сустракаецца, вырашае грамадскія пытанні. І ловіш сябе на думцы, што гэты чалавек па-сапраўднаму шчыры ў адносінах, па-сапраўднаму жадае ўсім шчасця, па-сапраўднаму хоча і дорыць радасць іншым…
Таццяна РАСТОЎСКАЯ.

Опубликовано в №76 от 1.10.2010.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *