Шумилинские пионеры — лучшие в республике

Актуалии Молодёжь Образование

Шумілінскія піянеры – першыя ў рэспубліцы
Нядаўна школьнікі СШ №1 г. п. Шуміліна праславілі не толькі свой раён і школу, але і вобласць у цэлым. Справа ў тым, што каманда піянераў “Гудвін”  заняла першае месца ў рэспубліканскай завочнай літаратурна-творчай гульні “Цімураўцы.by”.
Выйшлі пераможцамі сярод 515 (!) каманд рэспублікі, што прымалі ўдзел у гульні. На мінулым тыдні шумілінскія піянеры вярнуліся з Мінска з падарункамі і незабыўнымі ўражаннямі. “Мы першыя ў рэспубліцы!” – з гордасцю кажуць яны.
Завочная літаратурна-творчая гульня “Цімураўцы.by” стартавала ў лістападзе мінулага года. Арганізатарам гульні выступіў Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі г. Мінска. На працягу больш як паўгода піянеры  8 “В” класа  пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара школы С. У. Емяльянавай адказвалі на пытанні інтэлектуальнай віктарыны, удзельнічалі ў пазнавальных конкурсах, ляпілі, майстравалі, спявалі, складалі вершы і рабілі відэаролікі. А яшчэ шылі мяккія цацкі і рабілі паштоўкі, частку якіх падарылі Обальскаму прытулку, а астатнія завезлі ў Мінск для дзяцей-інвалідаў.
Літаратурна-творчая гульня праводзілася па кнізе А. Гайдара “Цімур і яго каманда”. Адказы на ўсе віктарыны, свае візітныя карткі, творчыя конкурсы рабяты дасылалі ў Мінск праз інтэрнэт. Напорыста, крок за крокам ішлі да перамогі.
“Увогуле гэта самая яркая творчая гульня, якую прапанавалі піянерам за апошнія дзесяць гадоў, –  кажа С. У. Емяльянава. –   У  кожным з пяці блокаў нам трэба было выканаць па тры заданні – па аднаму інтэлектуальнаму і па два творчых. Мы складвалі слоўнік цімураўца, разгадвалі крыптаграмы,  вывучалі семафорную азбуку матросаў, вырошчвалі расаду кветак, вялі цімураўскі сшытак, складалі фруктовую азбуку “Мічурынка” і многае іншае. Заданняў было вельмі многа. А тэрмін на іх выкананне – мінімальны. Таму вялікі дзякуй нашым сябрам. А ў нас іх многа. Відэакамеру нам прадаставілі ў аддзеле ідэалогіі райвыканкама, у Доме культуры дапамаглі з касцюмамі. Дзякуй за падтрымку  Цэнтру дзяцей і моладзі, а таксама нашым  настаўнікам  Н. М. Спірыдонавай, А. К. Графскаму і  былой вучаніцы нашай школы Наталлі Аляшкевіч, якая дапамагла нам з візітнай карткай для каманды.”
Каманду шумілінскіх піянераў як пераможцаў рэспубліканскага конкурсу запрасілі на мінулым тыдні ў Мінск на рэспубліканскі збор “Я – піянер сваёй краіны”, прысвечаны Дню піянерскай дружбы. Больш за ўсё дзецям спадабалася ўрачыстая лінейка ля манумента Перамогі на галоўнай плошчы краіны.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №40 ад 24.05.2013 г.



1 комментарий по теме “Шумилинские пионеры — лучшие в республике

  1. Людмила, Игорь, Прыхільнік Спорту! Спасибо за столь приятные комментарии! Ваши слова — это высокая оценка моей работе. Не каждый педагог-организатор такое услышит. Спасибо!
    Победить действительно было не просто. Но ребята старались, неравнодушные взрослые поддержали. И вместе у нас всё получилось. Но даже боюсь представить что было бы, если бы можно было совместить «ОСУ», «РУБИН» и современные возможности.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *