Поздравляем. У вас – Дитя мира!

Актуалии Общество

Віншуем. У вас — Дзіця міру!
Штогод 21 верасня міжнародная супольнасць святкуе Дзень міру. Па рашэнні Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый дзеткі, якія нарадзілася ў Міжнародны дзень міру, гэта значыць 21 верасня, носяць ганаровае званне – Дзіця міру.
Такое званне сёлета атрымалі і тры маленькія жыхары нашага раёна: Кірыл Жыжоў з Мікіціхі, Каця Караленка і Ульяна Далжанкова з Шуміліна.
Беларускі фонд міру ў пацвярджэнне гэтай падзеі даслаў спецыяльныя сертыфікаты аб прысваенні нашым дзеткам звання Дзіця міру.
Сертыфікаты разам з невялікім матэрыяльным узнагароджваннем мамам Дзяцей міру Шумілінскага раёна ўручыла ўчора на ўрачыстасцях, прысвечаных Дню маці, старшыня раённай грамадскай арганізацыі Беларускага фонду міру В. А. Паршыкава.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №80 ад 15.10.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *