Светлана Котова стала лучшей в районном конкурсе молодых строителей

Молодёжь

Лепшым маладым будаўнікам – граматы і  падарункі
Конкурс прафесійнага майстэрства “Лепшы па прафесіі” сярод маладых работнікаў будаўнічых спецыяльнасцей ПМК-70 стаў ужо традыцыйным. Сёлета арганізатарамі правядзення конкурсу выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах  моладзі райвыканкама, а таксама прафсаюзны камітэт ПМК-70 і райкам БРСМ.
На пляцоўцы каля новага шматкватэрнага дома, што на вуліцы 40 год Кастрычніка, сабраліся маладыя будаўнікі. Большасць муляраў і тынкоўшчыкаў прымалі ўдзел у такім конкурсе ўпершыню, бо працуюць на прадпрыемстве ўсяго толькі год. І падмацаваць тыя тэарэтычныя веды, што атрымалі ў вучылішчы, аказалася не лішнім. Пытанні тэстаў  датычыліся ведаў тэхналагічнага працэсу, функцыянальных абавязкаў, правілаў і нормаў работы, тэхнікі бяспекі. Як высветлілася, ў моладзі тут ёсць так званыя прабелы.
Не менш сур’ёзным быў і практычны конкурс. Якасна і прыгожа пакласці цагляную кладку, абтынкаваць сцены – гэта работа сапраўдных прафесіяналаў. І тут было менш памылак, мабыць,  таму, што практыка ў маладых будаўнікоў кожны дзень.
Узнагароды пераможцы конкурсу атрымалі ў Доме культуры, дзе ў мінулую пятніцу прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню будаўніка. А прызавыя месцы сярод маладых работнікаў будаўнічых спецыяльнасцей размеркаваліся наступным чынам: першае месца – у Святланы Котавай, другое – у Дзмітрыя Блыкіна, трэцяе – у Кацярыны Штэфэнікс. Пераможцы атрымалі граматы і памятныя прызы ад  аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах  моладзі райвыканкама. А ад прафкама ПМК-70 кожны ўдзельнік конкурсу прафмайстэрства  “Лепшы па прафесіі” атрымаў грашовую прэмію.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №63 ад 13.08.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *