Новости из Обольской СШ

Образование

Школьнае жыццё
Бурліць жыццё і ў Обальскай школе. Самы галоўны клопат на сёння – падрыхтоўка да міжнароднага турніру па грэка-рымскай барацьбе. Прымаць гасцей рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню – складана. Хаця хіба ім прывыкаць?
Зараз школа ўсур’ёз займаецца распрацоўкай уласнага сайта. На сайце будуць размешчаны метадычныя напрацоўкі педагогаў, прэзентаваны школьныя дасягненні. Мяркуюць таксама, пакуль на правах эксперыменту, весці на сайце і электронны класны журнал 11 класа.
У лістападзе ў школе пройдзе ўрачыстае адкрыццё інфармацыйна-бібліятэчнага цэнтра, які ўжо амаль поўнасцю гатовы да работы і абяцае стаць яшчэ адной “фішкай” Обальскай школы.
Нядаўна ў школе  прайшоў конкурс “Вучань года” сярод малодшых школьнікаў. Перамагла ў конкурсе Валерыя Градзюшка (на фота), вучаніца 4 “б” класа. Дзяўчынка атрымала прыз – мабільны тэлефон. Хутка такія ж конкурсы пройдуць сярод старшакласнікаў.
А ў сэрцы жыве надзея
У Обальскім прытулку зараз 11 дзетак, самай маленькай – тры гады. “З надыходам халадоў, як і заўжды, нашы рады папаўняюцца”, – расказвае в. а. загадчыцы прытулка І. Д. Дубянок. Расказала таксама, што большасць дзяцей у прытулку зараз з Шуміліна, а не з вёсак. Дзеткі ўсе – добрыя, дапытлівыя, паслухмяныя.
Цікава, што часцей за ўсё жаданне ўзяць дзіцяці, а то і двух, у сям’ю выказваюць людзі менавіта з обальскага краю. Яны ж часта прыхо-дзяць з дабрачыннымі візітамі.
Калі хтосьці жадае аказаць дапамогу дзецям, то майце на ўвазе, што ў прытулку сёння былі б асабліва рады трусікам, майкам і шкарпэткам на дзетак-дашкольнікаў. “Яшчэ, – выказала вялікае жаданне Ірына Дзмітрыеўна, – было б вельмі добра, каб у спальнях з’явіліся новыя вокны”.
Грэка-рымская  барацьба
У Навасібірску (Расія) прайшоў міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе.
Многія спецыялісты назвалі гэтыя спаборніцтвы неафіцыйным кубкам свету. Гонар зборнай Беларусі абаранялі і два обальскія спартсмены – Уладзіслаў і Вадзім Грачухіны (трэнер Пётр Ганушчанка). У вагавой катэгорыі 69 кг трэцяе месца заваяваў Вадзім Грачухін.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *