Районная Доска почёта

Актуалии Людзі і лёсы

Сёння ён – прызнаны майстар
“Ткачоў — майстар адмысловы, — характарызуюць аўтагрэйдэрыста ў ДРБУ-204. — Зробіць так, што люба-дорага паглядзець”. Менавіта за высокае майстэрства і вылучылі Рыгора Генадзьевіча Ткачова ў ДРБУ-204 для шанавання на раённую Дошку гонару.
Такую ацэнку працы трэба заслужыць, трэба ісці да такога прызнання не адзін год. Было, вядома, калі Рыгор Генадзьевіч Ткачоў прыглядаўся да вопытных калег, вучыўся ў майстроў. Мінула з тае пары 27 гадоў, сёння ён — прызнаны майстар. Вылучаецца ўвішнасцю і высокім прафесіяналізмам. І асфальт выраўняе перад тым, як пайсці катку, і кюветы выправіць, і гравійку адпрафілюе прафесійна, і не падвядзе пры расчыстцы снегу. Зімой, у завеі, уставаць даводзіцца і ў 2 гадзіны ночы — трэба, каб да 8 раніцы курсіравалі аўтобусы, маглі выехаць аўталаўкі, іншыя машыны. Да 120 кіламетраў за змену “выганяе”.
Не заўсёды ўкладваецца яго рабочы дзень у рамкі ад 8 да 17 гадзін і летам. То кладку асфальту трэба закончыць, то яшчэ якія неадкладныя справы.
Так што загружаны Р. Г. Ткачоў круглы год. “Беспрацоўе мне не пагражае, — смяецца ён. — Без дарог чалавеку ніяк”.
Мікалай БАРЫСАЎ.
Напечатано в №84 от 29.10.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *