С 25 августа по 5 сентября проводится акция «Внимание — дети!»

Актуалии Безопасность

Уключыце бліжняе святло фар
У сувязі з заканчэннем летніх канікулаў і пачаткам новага навучальнага года з 25 жніўня па 5 верасня ў вобласці прыводзіцца спецыяльнае комплекснае мера-прыемства  “Увага – дзеці!”.
Асноўная задача акцыі –  прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, прывіццё юным удзельнікам дарожнага руху навыкаў бяспечных паводзін на дарогах, прыцягненне ўвагі вадзіцеляў, бацькоў і педагогаў да праблемы дзіцячага траўматызму. А такая праблема ёсць – толькі ў гэтым годзе ў вобласці з удзелам непаўналетніх зарэгістравана 15 ДТЗ, у якіх адно дзіця загінула і 14 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
У адпаведнасці з пунктамі 166 і 166.9 Правілаў дарожнага руху “ў светлы час сутак для абазначэння транспартнага сродку павінна быць уключана бліжняе святло або дзённыя хадавыя агні ў перыяд правя-дзення Міністэрствам унутраных спраў рэспубліканскіх спецыяльных комплексных мерапрыемстваў”. За невыкананне дадзенага патрабавання прадугледжана адміністрацыйная адказнасць ў выглядзе штрафу да 2 базавых велічынь.
Аддзяленне агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *