1 декабря – День юриста

Актуалии

Паважаныя юрысты Шумілінскага раёна! Ветэраны працы!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам – Днём юрыста!

Сёння юрыдычная адукацыя з’яўляецца самай папулярнай і запатрабаванай сярод моладзі. Добрыя юрысты патрэбны заўсёды і ўсюды. Быць юрыстам – гэта не толькі вялікі гонар, але і вялікая адказнасць. Людзі вашай прафесіі ўвасабляюць у жыццё ідэі справядлівасці і законнасці. Ад прафесіяналізму і сумленнасці юрыдычнага корпуса залежыць дакладнае і бездакорнае выкананне законаў, абарона інтарэсаў грамадзяніна, бізнесу, дзяржавы.
Жадаем вам поспехаў у адказнай справе выканання законаў і забеспячэння паўнацэннай прававой абароны грамадзян. Поспехаў вам у рабоце, здароўя і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *