Вас просят стать поручителем по кредиту? Берегитесь мошенничества!

Безопасность Общество

А крэдыт выплачваць вам
Спрошчаная сістэма атрымання крэдытаў прывяла да з’яўлення крэдытнага махлярства. Чаго трэба баяцца тым людзям, якія бяруць крэдыты? Пра гэта гутарым з начальнікам УУС Віцебскага аблвыканкама-начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі Юрыем Маньковым.
У мінулым годзе ў вобласці было выяўлена больш за паўсотню фактаў махлярства з крэдытамі на пакупку бытавой тэхнікі і электронікі, а ў гэтым годзе іх больш амаль у два разы. Людзі трапляюць у сеткі махляроў рознымі спосабамі. Найбольш распаўсюджаны варыянт, калі знаёмыя людзі прапануюць вам купіць для іх у крэдыт дарагую тэхніку. Прычыну немагчымасці афармлення на сябе крэдыту махляр можа назваць любую: невялікі афіцыйны заробак, шмат крэдытаў і г. д. Праз некаторы час з банка на ваш адрас пачынаюць прыходзіць паведамленні аб запазычанасці па крэдыту з усімі выцякаючымі для вашага кашалька працэнтамі. Падобны выпадак, напрыклад, быў зарэгістраваны ў Наваполацку: маладыя людзі, якія маюць наркатычную і гульнявую залежнасць, набылі так у растэрміноўку дарагую тэхніку, якую тут жа прадалі. А плаціць за крэдыт прыйшлося абманутым людзям.
Іншая схема махлярства. Сваіх ахвяр аферысты выбіраюць сярод асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця і злоўжываць спіртнымі напіткамі. Махляры просяць аказаць дапамогу ў пакупцы, напрыклад, мабільнага тэлефона або планшэта, за што абяцаюць узнагароджанне ад 100 да 200 тысяч рублёў. Як правіла, алкаголіку грошы патрэбныя тут і зараз, а што будзе заўтра, ён не думае. Таму і аддае свой пашпарт “добрым людзям”. Вынік той жа  – абавязацельствы па крэдыту прад’яўляюцца ўладальніку пашпарта. Па падобнай схеме працаваў 22-гадовы жыхар Віцебска: ён уваходзіў у давер, набываў ноўтбукі, планшэты, заключаў крэдытныя дагаворы ў банках. Такім чынам падмануў людзей амаль на сто мільёнаў рублёў.
Трэба быць уважлівымі і тым, чый пашпарт згублены або ўкрадзены. Дакумент можа трапіць у рукі махляроў. Вось тады і ўзнікаюць непрыемныя сітуацыі: аднойчы раздаецца тэлефонны званок і служачыя банка цікавяцца, чаму не пагашаецца крэдыт. Вось тут і высвятляецца, што нехта аформіў крэдыт у магазіне на пакупку нятаннай рэчы на чужы пашпарт. Падобныя факты былі выяўлены ў Полацкім раёне. А былая дырэктар аднаго з салонаў сотавай сувязі пайшла яшчэ далей. Карыстаючыся службовым становішчам, яна афармляла “ліпавыя” дагаворы  на аказанне паслуг электрасувязі і набыццё тэхнічных сродкаў – тэлефонаў, планшэтаў, – выкарыстоўваючы банк даных кліентаў сотавай сувязі. Набыты тавар прадавала, у тым ліку і праз інтэрнэт, а аплата за тавар клалася на плечы нічога не падазраючых абанентаў. У мінулым годзе  выяўлена некалькі дзясяткаў такіх фактаў, адзінкавыя выпадкі “ўсплываюць” і сёлета.
Засцерагчы сябе ад падобных махлярстваў можна. Галоўнае помніць, што афармляць на сваё імя крэдыт для іншых  і перадаваць пашпарт іншаму чалавеку, нягледзячы на ўсе клятвы і абяцанні, ні ў якім разе нельга.  У адваротным выпадку вы самі ствараеце для сябе сур’ёзныя праблемы.
В. ШКУРАТАВА, спецкарэспандэнт аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама.
Надрукавана ў №98 ад 17.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *