Всемирный день снега прошёл на стадионе г.п. Шумилино

Актуалии Спорт

Ода снегу
У суботу на гарадскім стадыёне ў Шуміліне прайшло спартыўнае свята, прысвечанае Сусветнаму дню снегу.
На ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў заўважыў, што на Шуміліншчыне зімовыя віды спорту карыстаюцца папулярнасцю. Анатоль Мікалаевіч адзначыў  годныя вынікі  нашых спартсменаў, нагадаў, што  дзве нашы зямлячкі ўваходзяць у нацыянальную зборную Беларусі па біятлоне.  А. М. Зайцаў
пажадаў удзельнікам свята бескампраміснай барацьбы і яркіх спартыўных перамог.
Паўдзельнічаць у зімовым свяце выставілі сваіх спартсменаў райгаз, камунгас, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, лясгас, раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях і ПМК-70.
Пачаліся спаборніцтвы з армрэслінгу. І тут не было роўных Рыгору Жуку з раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
У захапляльнай барацьбе прайшлі лыжныя эстафеты. Хаця яе ўдзельнікі прызналіся, што на лыжы сёлета сталі ўпершыню.  Эстафета паказала, што лепшыя лыжнікі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Дапоўнілі прызавую тройку лыжнікі з райгазу і камунгасу.
У сямейнай эстафеце перамагла сям’я Кляшчонкаў, якая выступала за каманду УП ЖКГ.
Вось гэта відовішча – футбол на снезе. Добры мароз, снег пад нагамі зрабілі спаборніцтвы не толькі цікавымі для балельшчыкаў, а і непрадказальнымі для саміх спартсменаў. Трэба было бачыць, як на снежным дыване стадыёна разыгрываліся футбольныя камбінацыі, як нялёгка прыходзілася галкіперам. Футбалісты падарылі сапраўднае снежнае шоу. Першае месца ў каманды камунгасу, другое – райгазу, трэцяе – аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Завяршылася спартыўная частка свята спаборніцтвамі па перацягванню каната.  Усіх перацягнулі выратавальнікі.
Таксама ў гэты дзень у гарадскім Доме культуры можна было паглядзець мастацкую стужку пра легендарнага хакеіста Валерыя Харламава “Легенда №17”. Вясной ў Мінску пройдзе чэмпіянат свету па хакею, што надае гэтаму фільму асаблівую актуальнасць.
Надрукавана ў №5 ад 21.01.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *