На рабочем совещании в райисполкоме. Водопроводы не выдержали испытания морозами

Актуалии Президент

Водаправоды не вытрымліваюць выпрабаванне градусам
Рабочую нараду з удзелам членаў райвыканкама, кіраўнікоў раённых службаў, старшынь сельвыканкамаў правёў учора першы намеснік старшыні райвыканкама В. Ц. Мянькоў.
Самае гарачае пытанне – па водазабеспячэнні – на парадак дня вынесла марознае надвор’е. Старыя водаправоды не вытрымліваюць выпрабаванне градусам, і камунальнікі не паспяваюць рамантаваць парывы. Як паведаміў дырэктар УП ЖКГ І. К. Штуро, кожны дзень на ліквідацыі парываў працуюць тры рамонтныя брыгады, вельмі складана зараз пры такім прамярзанні зямлі дакапацца да месцаў парываў. Жыхары Обалі, Гаравых, Лявонава, Каравайніцы, Вялікіх Ляжнёў, Язвіна,  Ужляціна, Андрэева, Мішневіч, Засіннікаў і іншых населеных пунктаў сутыкнуліся з праблемай забеспячэння вадой. Толькі па Шуміліне на ўчарашні дзень, па словах І. К. Штуро, не працавала пяць калонак. У дапамогу камунгасу іншыя прадпрыемствы выдзяляюць экскаватары.
Шэраг пытанняў па падтрымцы асабістых падсобных гаспадарак акрэсліла на нарадзе старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава. Размова найперш ішла пра закуп у насельніцтва цялят, заключэнне дагавораў па іх кантрактацыі.
На нарадзе быў таксама разгледжаны ход выканання даручэнняў старшыні райвыканкама, абмеркаваны іншыя пытанні.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №9 ад 04.02.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *