Определены места для встреч с кандидатами в депутаты на выборах в местные Советы депутатов

Актуалии Официально

Аб вызначэнні памяшканняў для  правядзення сустрэч кандыдатаў  у  дэпутаты мясцовых  Саветаў дэпутатаў дваццаць сёмага склікання з выбаршчыкамі,  а  таксама для  правядзення перадвыбарных сходаў, арганізуемых  выбаршчыкамі
Рашэнне Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта № 81 ад 4 лютага 2014 г

На аснове пункта 2 часткі 6 артыкула 24, часткі 7 артыкула 45 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:
1. Вызначыць наступныя памяшканні для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць сёмага склікання з выбаршчыкамі, а таксама для правядзення перадвыбарных сходаў, арганізуемых выбаршчыкамі:
Шумілінскі гарадскі дом культуры – зала для гледачоў;
КУВП “Шумілінскі райаграсэрвіс” – актавая зала;
Шумілінскае КУП меліярацыйных сістэм “Шумілінскае ПМС” – актавая зала;
ДЛГУ “Шумілінскі лясгас” – актавая зала;
ДУА “Сярэдняя школа № 2 імя А. І. Дубасарскага г. п. Шуміліна” – актавая зала;
Дабейскі сельскі клуб – зала для гледачоў;
Ляжнёўскі сельскі клуб-цэнтр духоўнага выхавання – зала для гледачоў;
ААТ “Шумілінскі льнозавод” – актавая зала;
Каўлякоўскі сельскі выканаўчы камітэт – зала пасяджэнняў;
Полькавіцкі сельскі клуб – зала для гледачоў;
ДУА “Навікоўская базавая школа Шумілінскага раёна” – навучальны клас;
Добрынскі сельскі клуб – зала для гледачоў;
Пабедскі сельскі клуб – зала для гледачоў;
Лаўжанскі сельскі цэнтр культуры і вольнага часу – зала для гледачоў;
Мішневіцкі сельскі клуб – зала для гледачоў;
Суравенскі сельскі клуб – зала для гледачоў;
Мікалаёўскі сельскі выканаўчы камітэт – актавая зала;
Кардонскі сельскі клуб – зала для гледачоў;
Мішкаўскі сельскі клуб – зала для гледачоў;
Обальскі гарадскі дом культуры – зала для гледачоў;
ААТ “Обальскі керамічны завод” – актавая зала;
ДУА “Лявонаўскі дзіцячы сад Шумілінскага раёна” – навучальны клас;
Башнёўскі сельскі клуб – зала для гледачоў;
Лескавіцкі сельскі клуб – зала для гледачоў;
Язвінскі сельскі дом культуры – зала для гледачоў;
Слабадскі сельскі дом культуры – зала для гледачоў;
Сіроцінскі сельскі выканаўчы камітэт – зала пасяджэнняў.
Выконваючы абавязкі старшыні райвыканкама В. Ц. Мянькоў.
Кіраўнік спраў С. Д. Белагалоў.

Аб вызначэнні месцаў для правядзення кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць сёмага склікання, іх даверанымі асобамі масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання) ў мэтах здзяйснення перадвыбарнай агітацыі
Рашэнне Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта № 80 ад 4 лютага 2014 г.

На аснове пункта 4 часткі 6 артыкула 24, часткі 1 артыкула 45(1) Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:
Вызначыць наступныя месцы для правядзення кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць сёмага склікання, іх даверанымі асобамі масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання) ў мэтах здзяйснення перадвыбарнай агітацыі:
пляцоўкі перад будынкамі Шумілінскага гарадскога дома культуры, ДУА “Сярэдняя школа № 2 імя А. І. Дубасарскага г. п. Шуміліна”, прылягаючая тэрыторыя да будынка Шумілінскага КУП меліярацыйных сістэм “Шумілінскае ПМС”;
пляцоўка каля будынка Крывасельскага сельскага клуба, прылягаючая тэрыторыя да будынка магазіна ў в. Полькавічы (Каўлякоўскі сельсавет);
пляцоўкі каля будынкаў Кардонскага, Мішкавіцкага сельскіх клубаў (Мікалаёўскі сельсавет);
пляцоўкі каля адміністрацыйнага будынка ААТ “Шумілінскі льнозавод”, будынка Дабейскага сельскага клуба (Дабейскі сельсавет);
пляцоўкі каля Обальскага гарадскога дома культуры, гандлёвага цэнтра ў г. п. Обаль, прылягаючая тэрыторыя да будынка ДУА “Лявонаўскі дзіцячы сад Шумілінскага раёна” (Обальскі сельсавет);
пляцоўкі перад адміністрацыйным будынкам Лаўжанскага сельскага выканаўчага камітэта; каля будынка Добрынскай сельскай бібліятэкі, прылягаючая тэрыторыя да будынка Пабедскай сельскай бібліятэкі (Лаўжанскі сельсавет);
пляцоўкі каля будынка Лескавіцкага сельскага клуба, перад будынкамі Башнёўскага сельскага клуба, Язвінскага сельскага дома культуры, прылягаючая тэрыторыя да адміністрацыйнага будынка Светласельскага сельскага выканаўчага камітэта (Светласельскі сельсавет);
пляцоўка каля будынка Слабадскога сельскага дома культуры, прылягаючая тэрыторыя да магазіна ў в. Сіроціна (Сіроцінскі сельсавет);
пляцоўкі каля будынка Суравенскага сельскага клуба, перад будынкам магазіна “Прадукты” ў аграгарадку Мішневічы (Мішневіцкі сельсавет).
Выконваючы абавязкі старшыні райвыканкама В. Ц. Мянькоў.
Кіраўнік спраў С. Д. Белагалоў.
Надрукавана ў №11 ад 11.02.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *