Про Шумилов и Шумилино

Край шумілінскі

Помнік дояру ў Германіі

ХТО ЗАСНАВАЎ ШУМІЛІНА?
Цяпер кожны горад, кожнае мястэчка імкнецца займець штосьці, што зробіць яго запамінальным, прыцягальным для турыстаў. Таму шукаюцца легенды і паданні пра заснавальнікаў, міфалагічных істот, нешта цікавае і забаўляльнае. Галоўнае, каб засталося ў памяці і на фатаздымках гасцей. Так ў Полацку, Давыд-Гарадку, Слуцку, Навагрудку, іншых беларускіх гарадах з’явіліся помнікі князям і князёўнам. У Лепелі пасяліўся помнік Цмоку-беларускаму дракону, у Бабруйску паставілі гаворачы помнік – бабру, у Шклове – агурку, якімі славяцца навакольныя мясціны. У Глыбокім у мінулым годзе паставілі помнік вішні і гэтак далей. Тэма гэтая ўзнікала ў нашым мястэчку не аднойчы. Але кожны раз так і сыходзіла безвынікова.
Чым жа адметнае Шуміліна? Што можна ўвекавечыць у нашым гарадку? Неяк традыцыйна галоўным аб’ектам з’яўляецца вакзал. І прасілася нешта, звязанае з вакзалам: ці то дзяжурны па станцыі, ці пасажыр, ці сустракаючыя (праважаючыя). Але нешта падобнае ўжо ёсць у іншых гарадах Беларусі. Паўтарацца наўрад ці варта.
А тут вызвалілася такая пляцоўка ў  самым цэнтры, побач з галоўнай плошчай. Адразу з’явілася думка – выдатнае месца для прыгожага сквера і помніка. А тэму для помніка падказаў візіт у Коласаўскі тэатр у Віцебску, дзе ў фае стаіць скульптура простага беларускага селяніна. І падумалася: хто ж, сапраўды, больш варты помніка, чым селянін – ад каго паходзім усе мы, хто заўжды карміў усіх, хто будаваў тую ж чыгунку (успомнім верш А. М. Някрасава). Тым больш, што даследчыкі лічаць, што назва

Сяляне з бульбай (Швецыя)

Шуміліна ідзе ад асабістага прозвішча ці імя – Шуміла. Хутчэй за ўсё з’явіўся спачатку хутар селяніна Шумілы, а ў сярэдзіне XIX стагоддзя была ўжо вёсачка Шуміліна. А што прозвішча гэта наша, шумілінскае, даказваюць сёняшнія Шумілы, Шумілавы, якія жывуць у раёне.
Бачу помнік селяніну-беларусу, які стаіць з сякерай каля пачатага зруба новай хаты – першай шумілінскай хаты, ці абапіраецца на саху – вядзе першую баразну. А можа проста стаіць селянін Шуміла і глядзіць навокал. Ці марыць ён, што праз дзве сотні гадоў тут будзе паселішча, чыгунка, цэнтр раёна? Можна прапаноўваць, але выбіраць і ствараць вобраз – гэта задача скульптара.
А яшчэ вельмі патрэбны новы, больш прасторны, спецыяльны будынак для раённага гісторыка-краязнаўчага музея, і лепшага месца для яго, чым як каля помніка заснавальніку райцэнтра – не бачыцца.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

ШУМІЛІНА – АД ШУМІЛАЎ?
На тэрыторыі нашага раёна прозвішчы Шумілы ці Шумілавы даволі распаўсюджаныя. Сем’яў з такімі прозвішчамі мы налічылі  каля двух дзясяткаў. Паколькі гэтыя прозвішчы аднакаранёвыя са словам Шуміліна, то, магчыма, у іх аднолькавыя паходжанні. Назва Шуміліна ўтварылася ад прозвішчаў Шуміла ці наадварот? А, можа, назва нашага гарадскога пасёлка і гэтыя прозвішчы не маюць нічога агульнага? Што думаюць наконт гэтага жыхары нашага раёна –  Шумілавы і Шумілы?
Большая частка рэспандэнтаў чэсна прызналася, што іх не вельмі цікавіць паходжанне прозвішча. Іншыя чыталі кнігу “Памяць. Шумілінскі раён” і ўпэўнены, што ў іхняга прозвішча і назвы гарадскога пасёлка аднолькавае паходжанне: напэўна, пайшло ад слова “шум”. Некаторыя вясковыя жыхары выказалі і свае цікавыя меркаванні. Напрыклад,  Мікалай Шуміла з вёскі Залессе Лаўжанскага сельсавета расказаў, што ягоныя карані – з в. Каралькі, што была калісьці ля Марынкіна. Менавіта ў гэтай вёсцы раней жылі Шумілы. І з такім прозвішчам была не адна сям’я. У суседніх вёсках жывуць людзі з падобнымі прозвішчамі – Шумковы, Шумскія, Шумінскія. А ў вёсцы Пабеда жыве Іван Цімафеевіч Шумілаў. Чалавек шаноўнага ўзросту, ён проста ўпэўнены, што ягонае прозвішча звязана з назвай Шуміліна.
Як нам расказалі жыхары навакольных вёсак,  даўней на тэрыторыі  Лаўжанскага сельсавета прозвішча Шуміла было распаўсюджана ў  в. Мясаедава. Менавіта адсюль карані перадавога механізатара ААТ “Лаўжанскае” Міхаіла Шумілы. Тут і зараз жывуць ягоныя бацькі – Ганна Станіславаўна і Леанід Міхайлавіч. Яны выказалі меркаванне, што хутчэй за ўсё  ад прозвішча Шуміла і ўтварылася назва Шуміліна.
Як высветлілася, людзі з прозвішчамі Шуміла ці Шумілаў жылі раней і ў іншых вёсках нашага раёна. Напрыклад, у Гародне. “Так, мае бацькі і дзяды родам з гэтай вёскі, – кажа Леанід Шумілаў з аграгарадка Башні. – Праўда, яны не расказвалі мне пра паходжанне нашага прозвішча. Але, я думаю, гэта проста аднакаранёвае слова з назвай пасёлка Шуміліна”.
Пяць сем’яў з прозвішчамі Шумілавы мы знайшлі і ў нашым гарадскім пасёлку. Але адкуль пайшло прозвішча, дакладна нам так ніхто і не растлумачыў. Некаторыя дзесьці чыталі, што такія прозвішчы былі распаўсюджаны на Русі яшчэ ў бытнасць Івана Грознага, што гэта было знатнае прозвішча – яго мелі многія свяшчэннікі. А вось Дзяніс Шумілаў з гарадскога пасёлка, які цікавіцца гісторыяй, расказаў карэспандэнтам раённай газеты, што слова “шуміла” раней азначала шумнае дзіця – ад гэтага і пайшлі прозвішчы з такім коранем.
“Вытокі майго прозвішча – з Кардона, –  кажа жыхарка Язвіна Наталля Шумілава. – Дакладна гісторыю паходжання прозвішча не ведаю, але мне здаецца, што пайшло яно ад мястэчка Шуміліна. І ад гэтага адчуваю своеасаблівую гордасць”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №15 ад 25.02.2014 г.



4 комментария по теме “Про Шумилов и Шумилино

  1. Немного доработанный герб Шумилино вполне мог бы стать основой скульптурной композиции, заодно и Сиротино, и Гребницких бы вспомнили…

  2. Нашелся еще один документ: «18 августа (6-го по старому стилю) 1812 года отряд полковника А.Х.Бенкендорфа, посланный от отряда генерал-адъютанта барона Ф.Ф.Винценгероде, у местечка Городок взял в плен 300 человек и направился к городу Полоцку.» Н.П. Поликарпов «Боевой календарь-ежедневник Отечественной войны 1812 года». Таким образом, теоретически можно предположить, что в ходе этого рейда к Полоцку конные разъезды были высланы «потревожить фуражиров» по торговым дорогам, которые шли тогда от Сиротино к Сенно через Лесковичи и в Бешенковичи через Ловжу, здесь могли состояться стычки, положившие начало названию Шумилинский лес (Шумилов бор) и, впоследствии, деревни Шумилино, а датой следует считать 18 августа.(найдено в интернете)

  3. Вообще-то автор этой истории про Шумный бор, ставший Шумилино известен. И известно, что это хотя и красивая, но чистой воды придуманная в 70-е годы ХХ века сказка. Специалисты по топонимике однозначно утверждают, что название Шумилино происходит от личного имени или прозвища.
    кроме того, на месте Шумилино не было никаких значительных лесов, которые могли бы именоваться бором ни в 18, ни в 19 веке.
    нет названия Шумилино ни на каких, даже самых подробных картах до 2-й половины 19 века. Бокачи, Соломенка, Каравайница, имение Баболино (Бабулино) за линией — есть, а Шумилино нету.
    Единственный источник, который может что-то прояснить — материалы Генерального межевания, но по Полоцкому уезду 6 части — это как раз межевание Ловожской, Андреевской и Михайловщинской волостей нет. Может где-то в архивах и сохранились? А может и сгинули за 250 лет.

  4. Да, карту эту никак не удается найти, многое бы прояснила.
    По событиям 1812-го года я размещал выдержку из календаря Поликарпова на сайте шумилинщина.рф, кроме этих столкновений упоминался рейд двух эскадронов Ямбургского полка в конце октября для зачистки от французских фуражиров северного берега Двины после взятия Полоцка, но о стычках именно в этих местах не сообщается. В любом случае возможные боевые действия были на уровне перестрелки, без артиллерии, так что о большом шуме говорить не приходится.
    Что касается скульптуры поверженного змея, то нужно сказать, что в местном фольклоре и верованиях это довольно распространенный персонаж.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *