4 сакавіка – Дзень міліцыі

Актуалии Официально

4 сакавіка – Дзень міліцыі
Паважаныя ветэраны і супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў Шумілінскага раёна!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет ветэранаў шчыра віншуюць вас з прафесійным святам – Днём міліцыі!
Ваша штодзённая работа звязана з рызыкай, адказнасцю, патрабуе вялікіх затрат сіл і энергіі. Для спакою і дабрабыту грамадзян раёна вы часта ахвяруеце сваім асабістым часам, днём і ноччу спяшаецеся на дапамогу людзям, ахоўвайце вытворчыя аб’екты, расследуеце злачынствы, патрулюеце вуліцы райцэнтра, глядзіце за парадкам на дарогах.
Ганарымся, што ў нашай міліцыі служаць высокакваліфікаваныя спецыялісты, для якіх пачуццё абавязку, гонару, справядлівасці – не проста словы, а стыль жыцця.
Прыміце словы шчырай удзячнасці за сумленную службу і вернасць абранай прафесіі.
Ад душы жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў у службе, сямейнага дабрабыту, удачы, радасці і шчасця вам і вашым блізкім!
Надрукавана ў №17 ад 04.03.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *