Владимир Мальгин и зерновые потоки хлеба

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

“Галоўнае – захаваць зерне”
Уладзімір Васільевіч Мальгін працуе на Шумілінскім вытворчым участку “Полацкі камбінат хлебапрадуктаў” шаснаццаць гадоў. Працяглы час быў тут механікам. Талковага работніка са здольнасцямі кіраўніка заўважыла кіраўніцтва Полацкага КХП –  і вось ужо тры гады Уладзімір Васільевіч узначальвае ўчастак. Мужчына ведае на сваім участку не толькі кожны агрэгат, але і кожны вінцік, кожнае зярнятка. Тым больш, што сёлета збожжа нямнога – з гаспадарак раёна здалі толькі  тысячу тон. Але на ўчастку ёсць мінулагоднія запасы, усяго на складах зараз захоўваецца чатыры тысячы тон зерня розных гатункаў.
“На нашым прадпрыемстве прыпар у жніўні: прымаем збожжа, сушым яго, чысцім, даводзім да патрэбных кандыцый, – расказаў Уладзімір Васільевіч. – Ну, а зараз, зімою, зацішша. Галоўная задача вытворчага ўчастка – захаваць тое зерне, што засыпана ў склады. Па меры неабходнасці адгружаем збожжа Полацкаму камбінату хлебапрадуктаў”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №90 ад 18.11.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *