Областное селекторное совещание по вопросам социально-экономического развития

Актуалии Президент Экономика

“Дысцыпліна – маці перамогі”. З абласной селектарнай нарады
Тэмп гэтаму працоўнаму тыдню задаў старшыня абласнога выканаўчага камітэта А. М. Косінец. Учора раніцай Аляксандр Мікалаевіч правёў абласную селектарную нараду, у ходзе якой паставіў задачы літаральна па ўсіх накірунках развіцця Віцебскай вобласці.
Першая і галоўная задача – безумоўнае выкананне прагнозных паказчыкаў за студзень-сакавік бягучага года. Кожнае прадпрыемства Віцебскай вобласці павінна забяспечыць індэкс фізічнага аб’ёму на 120-130%, падкрэсліў губернатар.
Ён паставіў таксама задачу на 50% скараціць складскія запасы і дэбіторскую запазычанасць, павялічыць экспарт тавараў і паслуг да 150%, рознічны тавараабарот – да 120-125%, давесці да 50% выпуск інавацыйнай прадукцыі, запатрабаваў ад будаўнічай галіны ўвесці ў строй у першым квартале 25% жылля.
Што датычыць аграпрамысловага комплексу, старшыня аблвыканкама паабяцаў аграрыям падтрымку на правядзенне пасяўных работ, для гэтага на 25% будзе зарэзерваваны бюджэт. Але гэтую падтрымку сельская гаспадарка павінна апраўдаць. Валавая прадукцыя аграпрамысловага комплексу, на думку А. М. Косінца, павінна быць не менш 112%. А для гэтага трэба павялічыць пагалоўе буйной рагатай жывёлы да 1 мільёна, да такой жа лічбы трэба аднавіць пагалоўе свіней, імкнуцца прадаваць малако толькі экстракласам.
Усё гэта можна выканаць толькі пры ўмове жорсткай працоўнай дысцыпліны. “Дысцыпліна – маці перамогі”, падкрэсліў А. М. Косінец.
Задачы, пастаўленыя на абласной селектарнай нарадзе, былі абмеркаваны на рабочай нарадзе ў райвыканкаме, якую правёў старшыня райвыканкама У. П. Куранны.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №19 ад 11.03.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *