В хозяйствах Шумилинского района идут весенние полевые работы

Сельское хозяйство

Рапсавыя світанкі
На мінулым тыдні механізатар ААТ “АграБаравінка” Павел Баршынаў  (на здымку) прыступіў да сяўбы  яравога рапсу. “Гэту культуру не тое што лягчэй сеяць, але прыпынкаў менш на загрузку, – кажа механізатар. – Працую з шасці гадзін раніцы да позняга”.
На рахунку Паўла Анатольевіча больш за шэсцьсот засеяных гектараў зерневых і зернебабовых, прозвішча механізатара занесена на раённую Дошку гонару, зацверджаную ў раённай газеце. П. А. Баршынаў і на сяўбе рапсу перавыконвае даведзеную норму ў два разы.
Наогул, у гаспадарцы запланавана засеяць 230 гектараў яравога рапсу. Акрамя гэтага, трэба перасеяць 140 гектараў, якія вымерзлі зімой.
З плугамі на палетках працуюць Мікалай Дрыгін, Андрэй Пруднікаў, Юрый Яцэвіч; з культыватарамі і баронамі – Міхаіл Канстанцінаў, Ігар Пятроў, Кірыл Калдуноў.  “Малайцы, стараюцца, –  кажа пра механізатараў начальнік участка А. В. Міраненка.– Але ж усё роўна гаспадарка не ў лідарах па пасяўной. Прычына ў тым, што абяднеў наш трактарны парк: некалькі трактароў аддалі на палявыя дойкі, вось і не хапае на палетках МТЗ. Асабліва з плугамі”.
Не стае ў “АграБаравінцы” і механізатараў. Таму вельмі ўдзячныя за падмогу райбыткамбінату: сёлета прыехаў адтуль механізатар Іван Сідараў на МТЗ. Старанна працаваў на падвозцы ўгнаенняў.  Удзячныя ў гаспадарцы і шэфам з віцебскага “Другасчэрмету”, якія выдзелілі машыну з вадзіцелем для падвозкі абедаў.
У ААТ “АграБаравінка” прыступілі да сяўбы кукурузы.  На ўнясенні мінеральных угнаенняў пад гэту культуру працуе Вячаслаў Дубінін.
Паралельна з сяўбой вядзецца хімпраполка азімых зерневых. Кіраўніцтва гаспадаркі хваліла за добрую работу на хімпраполцы Генадзя Сімакова, на рахунку якога больш за тысячу гектараў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №36 ад 13.05.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *