В Беларусбанке Шумилино прошла тренировка по гражданской обороне

Общество

Хутка. Без мітусні і разгубленасці
Трывожная сірэна. У адным з кабінетаў спрацаваў апавяшчальнік пажарнай сігналізацыі: адбылося задымленне. Пра здарэнне ў Беларусбанку паведамілі ў райаддзел па надзвычайных сітуацыях, РАУС, “хуткую дапамогу”. Праз некалькі хвілін спецыялісты экстраных службаў былі на месцы. Але работнікі цэнтра банкаўскіх паслуг № 225 не гублялі час: тэрмінова была праведзена эвакуацыя людзей. Супрацьпажарнае звяно прыступіла да ліквідацыі ўзгарання ў кабінеце. Выратавальнае звяно вынесла «пацярпелага» на вуліцу праз запасны выхад, а пасля дапамагло калегам ратаваць грашовыя і іншыя каштоўныя сродкі. Санітарнае звяно аказала  першую дапамогу «пацярпеламу», пасля чаго перадало яго медработнікам “хуткай дапамогі”.
Не пужайцеся, гэта быў не сапраўдны пажар, усяго толькі трэніроўка на тэму “Дзеянні персаналу ЦБП і фарміраванняў грамадзянскай абароны па выкананні мерапрыемстваў рэжыму павышанай гатоўнасці і надзвычайнага рэжыму функцыянавання”.
Дзеянні работнікаў у час уяўнага пажару ацаніў намеснік начальніка РАНС В. В. Шархун. “Эвакуацыя з памяшкання прайшла хутка і беспамылкова, – адзначыў Валерый Валянцінавіч. – Галоўнае, што не было ніякай мітусні і разгубленасці.  Правільна, што людзі пры эвакуацыі карысталіся не толькі цнтральным выхадам, але і запасным”.
Вынікі вучэнняў падвялі галоўны спецыяліст  аддзела грамадзянскай абароны цэнтральнага апарата ААТ “ААБ Беларусбанк” І. Б. Хазаноўскі і галоўны спецыяліст  службы аховы працы і грамадзянскай абароны Віцебскага абласнога ўпраўлення ”Беларусбанка” І. В. Нікіфароўскі. Яны гаварылі пра сучасныя патрабаванні да прафесійнай і псіхафі-зіялагічнай гатоўнасці персаналу, неабходныя для хуткіх дзеянняў у надзвычайных сітуацыях, пры эвакуацыі людзей, для папярэджання пажару і яго ліквідацыі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №38 ад 20.05.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *