Рыбка ценой в 16 миллионов

Происшествия

800 грамаў рыбы каштавалі 16 мільёнаў
Калі чалавек бярэ ў рукі вуду ці стрэльбу ў час, калі ні паляваць, ні рыбаліць не дазваляецца, ён выдатна разумее, што злавіць могуць якраз яго. Але ўсё ж спадзяецца – пранясе. Бывае, і праносіць, але здараецца і так, што злоўленая рыбка аказваецца на самой справе залатой. Толькі гэта не той выпадак, калі можна разлічваць на тры жаданні.
Для таго, каб такі прыклад стаў навукай для іншых, справу разбіралі на адкрытым выязным судовым пасяджэнні ў Мікалаеўскім сельвыканкаме. Менавіта адтуль родам мужчына, якога абвінавачвалі ў злачынстве, прадугледжаным ч. 2 арт. 281 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Судовую справу, дзяржаўным абвінаваўцам у якой выступаў памочнік пракурора А. П. Гасанаў, вяла старшыны суда Шумілінскага раёна А. А. Сініцкая.
Непрацуючы аматар рыбалкі, скажам, Б лавіў ментуза ў час, калі рабіць гэта Правіламі забаранялася. Ён загадзя, напярэдадні вечарам устанавіў на Заходняй Дзвіне восем жэрліц, а раніцай зняў з кручка пяць ментузоў. І адразу ж быў затрыманы супрацоўнікамі Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.  Аказалася, што кожная рыбка каштуе ні многа ні мала – мільён 170 тысяч рублёў, у выніку агульны ўрон, нанесены прыродзе, быў ацэнены ў 5 мільёнаў 850 тысяч.
На судзе Б. сваёй віны не абвяргаў, раскайваўся. Суд улічыў гэты факт пры вынясенні прыгавору. А вось наіўныя апраўданні – не.  “Я ведаў, што забарона на лоўлю ментуза яшчэ не знятая, але ж я не ведаў, што менавіта мянтуз трапіцца, разлічваў злавіць якую-небудзь іншую рыбу. Калі ж убачыў улоў, то забраў яго: рыба была ўжо мёртвая, і выпускаць яе назад у раку не было сэнсу”, – так апраўдваў мужчына свае непрывабныя паводзіны на рэчцы.
У выніку былі канфіскаваныя і ментузы, і жэр-ліцы. Б. павінен не толькі выплаціць суму ўрону, які быў нанесены навакольнаму асяроддзю, але і штраф па прыгавору суда – 70 базавых велічынь. У суме атрымліваецца больш за 16 мільёнаў рублёў.  За 800 грамаў ментуза. Не кожны можа дазволіць сабе такую дарагую рыбу.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №46 ад 17.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *