Жительницу Шумилинского района Евгению Егоровну Лазареву в 16 лет фашисты угнали в Германию з вёскі Зямцы

Людзі і лёсы

“У чужым краі адчувалі сябе рабамі”
Яўгенія Ягораўна Лазарава з вёскі Зямцы сёлета будзе святкаваць свой 90-гадовы юбілей.
“Да вайны наша сям’я жыла ў вёсцы Ставіца. Мне было 16 гадоў, калі паліцаі сабралі  хлопцаў і дзяўчат з блізляжачых вёсак. Разам з сяброўкамі Зінай, Марыяй і Надзяй была ў гэтым спісе і я. Нас спачатку завезлі ў нейкі будынак у Шуміліне, а потым везлі з перасадкамі на цягніках. 65 дзяўчат з нашага раёна трапілі ў г. Шверын, што ў Германіі. Рассялілі нас у баракі, спалі  мы на нарах. Даілі кароў, даглядалі агарод, шылі маскіровачныя сеткі для самалётаў. Шчыра кажучы, адчувалі сябе ў чужым краі рабамі. Кармілі нас баландой з буракоў і капустай”,  – расказала Яўгенія Ягораўна.
Яна лічыць шчасцем, што не захварэла там. Згадала, што хворых дзяўчат везлі быццам бы на лячэнне, а на самой справе немцы і не збіраліся траціць на іх лякарствы   – хворых адпраўлялі ў канцэнтрацыйныя лагеры, а адтуль ужо ніхто не вяртаўся.
Я. Я. Лазарава прабыла ў Германіі тры гады. “Здавалася, што прайшла там большая палова майго жыцця, – кажа жанчына. – Вельмі радавалася, калі нас вызвалілі. Нават не верылася, што зноў апынуся дома. Але на Радзіме чакала гора. Мой бацька загінуў на фронце, маці памерла. Родны дом без іх здаўся мне пустым. Суседзі накармілі мяне шчаўем. Я паплакала і пайшла сама яго збіраць – вельмі ж хацелася есці”.
Вось такую гісторыю свайго юнацтва Яўгенія Ягораўна расказала сваім шасцярым дзецям. Дзевяцера ўнукаў і шасцёра праўнукаў таксама ведаюць, што іхняя бабуля і прабабуля была ў Германіі.
“Вайна – гэта самае страшнае, – кажа Я. Я. Лазарава. – Нікому не пажадаю перажыць такія нягоды. Галоўнае ў жыцці – гэта мірнае неба над галавой”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №55 ад 22.07.2014 г.



2 комментария по теме “Жительницу Шумилинского района Евгению Егоровну Лазареву в 16 лет фашисты угнали в Германию з вёскі Зямцы

  1. А то будто до прихода немецких фашистов для белорусов не было войны. Моего деда Леонова Александра Никифоровича Сталин в 1940 году на финскую забрал. Вернулся контуженный, обмороженный. А ещё раньше в 1916 году царь Николай Второй забрал на Первую Мировую Двинск защищать от немцем.Артиллерист. Там тоже был ранен. Вторую Мировую пережили в оккупации, в деревне Заречье Городокского района.И как это ни странно, в оккупации хоть хлеба, сала и бульбы наедались вволю — земли было — 12 гектар. Но немцы колхоз полностью не разогнали, и дед работал заведующим фермой, как и при Советах.Доставали все: утром полицаи, днём немцы, ночью партизаны. Если кто читал или смотрел сериал Ивана Чигринова «Плач перепёлки», то это как бы прототип колхозного бригадира Зазыбы. И хотя дед дожил до 90 лет, но всё таки по современным нормам надо было группу инвалидности давать, пенсию ветерана. Где там…Только при Брежневе начали давать по 12 рублей (хлеб стоил 14 копеек) «Непопулярные войны» это в СССР считались, ещё жил в немецкой зоне оккупации. Ну и где теперь этот Двинск? — Даугавпилс — белорусский город латышам отдали.
    Для чего и кого жил человек такую долгую трудную жизнь?
    https://www.youtube.com/watch?v=WFb2tGnQ0Lo
    Плач перепелки (Серия 01) (фильм)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *