«Приозёрному миру» Шумилинского района везёт на помощников

Молодёжь Общество Сельское хозяйство

Шанцуе гаспадарцы на памочнікаў
Яшчэ ў ліпені ў рэдакцыю даслалі ліст удзячныя бацькі з Амбросавіч, якія дзякавалі настаўнікам за добры адпачынак дзяцей у школьным аздараўленчым лагеры “Сонейка”, дзе праводзіліся розныя забаўляльныя і спартыўныя мерапрыемствы, цікавыя эстафеты і экскурсіі.  “Галоўнае, каб у вольны ад вучобы час дзеці былі занятыя карыснымі справамі”, – упэўнены амбросавіцкія бацькі. І гэта правільна.  Мы пацікавіліся, чым займаюцца вясковыя дзеці ў жніўні. Аказалася, многія з іх дома дапамагаюць бацькам па гаспадарцы, некаторыя гасцююць у бабуль. А некалькі падлеткаў уладкаваліся ў мясцовую гаспадарку на работу.
З моладдзю, якая дапамагае ААТ “Прыазёрны мір”, мы сустрэліся на мінулым тыдні на зернесушыльным комплексе ў Маркаве. Загадчыца склада В. М. Голубева хваліла за добрую работу  старшакласніц Амбросавіцкай школы Аню Новікаву і Рыту Іваноўскую.  У час нашага прыезду дзяўчаты з мётламі ў руках наводзілі парадак на тэрыторыі. Аня дапамагае гаспадарцы ўжо месяц. Кажа, што па паўдня працаваць можна і цэлае лета. Хапае часу і на асабістыя справы, і на адпачынак.
Па падліках дзяўчат, за дзень яны зарабляюць па 50-60 тысяч рублёў. І кожная з іх марыць купіць сабе абновы. Аня, напрыклад, новыя туфлі і спартыўны касцюм, а Рыта –  модную маладзёжную сумку.
Яшчэ  пра аднаго добрага памочніка  нам расказаў дырэктар ААТ “Прыазёрны мір” А. М. Пытко.  І каб сфатаграфаваць хлопца, завёз карэспандэнта раённай газеты да былога малочна-таварнага комплексу ў Дабеі, дзе зараз вядуць рэканструкцыю будынкаў для гусянят. “Знаёмцеся,  Максім Лапіцкі, – адрэкамендаваў Аляксей Мікалаевіч. – Хлопец працуе ў нас ужо другі месяц. Вельмі старанны”.
А  Максім у гэты час перакідваў віламі кастру, якая бу-дзе служыць падсцілкай для птушкі. Хлопец расказаў, што закончыў дзевяць класаў і цяпер будзе вучыцца ў Лужасне на агранома. Пасля заканчэння вучобы плануе вярнуцца ў гаспадарку ўжо кваліфікаваным спецыялістам.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў № 67 ад 02.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *