«Шумилинорайгаз»: ставка на молодость и профессионализм

Общество Экономика

“Шумілінарайгаз”: стаўка на маладосць і прафесіяналізм
Сёння “Шумілінарайгаз” – паспяховае прадпрыемства, якое ўпэўнена ідзе наперад і ведае, у чым сакрэт стабільнасці і працвітання. Тут робяць стаўку на маладосць (сярэдні ўзрост работнікаў 40 год), прафесіяналізм і адданасць справе. Калектыў у 98 чалавек спраўляецца з усімі пастаўленымі задачамі, вядзе актыўны, здаровы лад жыцця. Газавікі маюць дастойны заробак, магчымасць праяўляць свае таленты і здольнасці, годна адпачываць. Дырэктар прадпрыемства Сяргей Дзмітрыенка ўпэўнены, што ў шумілінскіх газавікоў ёсць усе ўмовы дастойна жыць і працаваць.
Запахла газам – званіце ім
Аказваецца, самая вялікая бяда і небяспека – гэта самавольнае падключэнне газавага абсталявання. Як правіла, потым усё роўна прыходзіцца выклікаць газавую службу, каб спецыялісты зрабілі усё прафесійна. Нельга
рызыкаваць жыццём і здароўем сваім і сваіх блізкіх. У гэтым перакананы галоўны інжынер прадпрыемства Аляксандр Туркоў.
Работа ў аварыйнай брыгадзе  адказная і неспакойная. У любую хвіліну можа здарыцца выклік, і кожны член каманды павінен быць гатовы мабілізаваць усе сілы на дапамогу людзям, ліквідацыю небяспекі. Дзякуй Богу, ніякіх страшных здарэнняў за апошнія гады яны не прыпомнілі. А гэта самая найлепшая характарыстыка работы і іх звяна ў тым ліку.
На здымку (злева направа): Андрэй Іскол (слесар), Дзмітрый Буланчыкаў (майстар), Георгій Якаўлеў (вадзіцель), Наталля Калдунова (прыёмшчык заказаў) і Аляксандр Туркоў (галоўны інжынер).
У кафэ “Метан” накормяць і сваіх, і прыезджых
Ну хто з нас час ад часу не наведваецца ў кафэ “Метан”? Тут можна проста паесці, сустрэцца з сябрамі, правесці сямейнае ці карпаратыўнае свята. Многія арганізацыі заказваюць абеды для сваіх работнікаў менавіта ў “Метане”. Да прыкладу, “Вітконпрадукт” харчуецца ў гэтым кафэ ўжо тры гады. А калі нехта з праязджаючых хоць раз тут паеў, то ён абавязкова сюды вернецца.
“У нас шмат фірменных страў, – расказвае начальнік Цэнтра гандлю і аздараўлення Антаніна Рубцова. –  Мы гатуем морапрадукты, мяса, грыбы, рыбу, пастаянна аднаўляем меню”. Попытам карыстаюцца і комплексныя абеды (кошт такога абеду 30-38 тысяч). Летам у кафэ кармілі больш за 100 чалавек за дзень, тавараабарот складае 150-230 мільёнаў за месяц. Цэны ў кафэ прыемныя, ежа смачная.
На здымку (злева направа): Антаніна Рубцова (начальнік Цэнтра гандлю і аздараўлення), Людміла Бондарава (повар 5-га разраду), Дар’я Малькевіч (повар 4-га разраду) і Святлана Цуранава (бармен 5-га разраду).
Адпачынак на беразе Будавесці
Дзіцячаму аздараўленчаму цэнтру “Дружба” ў свой час пашанцавала на добрага гаспадара.  “Віцебскаблгаз” даў будынку другое дыханне, а тэрыторыю пераўтварыў у сапраўдную казку.
Цяпер “Дружбу” ведаюць не толькі ў Віцебскай вобласці, але і далёка за яе межамі. Як паведаміла намеснік начальніка цэнтра гандлю і аздараўлення “Шумілінарайгазу”, загадчык ДАЦ “Дружба” С. А. Вязіцкая (на здымку), гэтым летам тут адпачыла 335 дзетак, у тым ліку 50 расійскіх. Дзяцей прывозілі са Смаленска, з Вялікіх Лук, з Масквы.
А газавікі кожны год прыдумваюць нешта новае. Сёлета на цэнтральнай алеі з’явіліся  стэнды і макеты пра тое, як здабываецца газ, як размяркоўваецца, як трэба ім карыстацца. Так у гульнявой форме праводзіцца прафарыентацыйная работа. І глядзіш, пасля змены дзеці ад’язджаюць з жаданнем у будучым працаваць ў нафтагазавай галіне.
Зараз аздараўленчы цэнтр запрашае на свае плошчы дарослых, прапануе ім пуцёўкі выхаднога дня. Жадаючыя праводзяць тут вяселлі, юбілеі, карпаратывы. Усё гатова і для зімовага адпачынку: лыжы, канькі, клюшкі, шайбы, санкі, сноўборды, цюбінгі.
І ўвесь гэты рай у якіх трынаццаці кіламетрах ад Шуміліна.
Матэрыялы падрыхтавалі Аліна ПЯТРОВА і Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў № 68 ад 05.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *