Электронная музыка Алексея Кузьмичева

Мир увлечений Молодёжь

Электронная музыка Кузьмічова
Сёння ў музыцы вялікая колькасць стыляў і жанраў, прычым так званых “чыстых” стыляў амаль не засталося. Маладое пакаленне ўсё больш і больш абірае электронную  музыку. “Электронная музыка ўзнікла ў пачатку мінулага стагоддзя, – расказвае яе прыхільнік Аляксей Кузьмічоў. – На пачатку яна ўспрымалася як нешта футурыстычнае. Са з’яўленнем  сінтэзатараў, камп’ютараў і розных праграм   электронная музыка становіцца папулярнай”. У выніку атрымалася, што кожны жадаючы, нават без спецыяльнай музычнай падрыхтоўкі, можа ствараць музыку. Галоўнае, каб было жаданне і талент.
У сваёй большасці кампазіцыі электроннай музыкі – гэта своеасаблівыя рэміксы папулярных хітоў.
Аляксей Кузьмічоў загарэўся музыкай у старэйшых класах. На той час модным было слухаць рэп. Гэта быў своеасаблівы пратэст супраць шэрасці і аднастайнасці жыцця. Шырокія штаны, яркае адзенне, свой погляд і свае адносіны да жыцця. Менавіта такім быў і старшакласнік Мікіціхінскай СШ Аляксей Кузьмічоў. Хлопец не толькі слухаў рэп, а і сам спрабаваў пісаць рэпавыя кампазіцыі. Зразумела, прафесіяналізму і якасці ў іх не ставала, затое былі шчырасць і лірызм.
Рэпам-музыкантам Аляксей не стаў. Калі пачаў вучыцца ва ўніверсітэце, захапіўся электроннай музыкай, і хутка знайшліся аднадумцы. Студэнты стварылі групу “Прадукты сістэмы”, у якой былі два вакалісты, у тым ліку і А. Кузьмічоў. Група была яскравым прыкладам электроннай музыкі, былі запісаны два альбомы.
“Група – гэта добра, – дзеліцца хлопец. – Але ж гэта пэўныя рамкі. Таму я   вырашыў пайсці ў “адзіночнае плаванне”.
Пачынаў ствараць кампазіцыі ў стылях хаус, транс, тэхна. Даспадобы прыйшоўся мінімал, у кампазіцыях гэтага стылю максімальная прастата гучання і мінімальная колькасць гукаў. Якраз тое, што трэба маладому чалавеку, які адпачывае ў клубе.
Аляксей спрабуе ствараць свае кампазіцыі ў запатрабаваных часам стылях. Апошні год ён працуе пераважна ў дабстэпе. Гэта зараз папулярны стыль танцавальнай музыкі.
Зараз Аляксею 27 год і інтарэс да музыкі не аслаб. Свае кампазіцыі выкладвае ў інтэрнэце. Там “гуляюць” каля 60 яго твораў. Зразумела, што гучыць яго музыка у клубах і на мала-дзёжных радыёстанцыях. Аляксей не збіраецца ператвараць музыку ў прафесію, для яго музыка – гэта захапленне, хобі, адпачынак. Музыку Кузьмічоў стварае для сябе, для душы.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў № 69 ад 09.09.2014 г.



2 комментария по теме “Электронная музыка Алексея Кузьмичева

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *