Коровы перешли на «зимние квартиры»

Сельское хозяйство Экономика

На зімовыя кватэры
У сельгаспрадпрыемствах раёна налічваецца 37 малочных статкаў (8355 кароў). Усе яны тыдзень таму пастаўлены на зімова-стойлавае ўтрыманне.
Каровы прыйшлі ў адрамантаваныя, пабеленыя, прадэзінфіцыраваныя памяшканні. На тры фермы раёна – Мішневічы і Кардэкі (КУСГП “Мішневічы”), Дабею (ААТ “Прыазёрны мір”) – устанавілі летам новыя малака-праводы. На ферме Свярдлы (ААТ “Прыдзвінскі”) і Сіроціна (КУСГП “Сіроцінскі”) працягваецца будаўніцтва даільных блокаў. Дакладней кажучы, зараз ідзе наладка новага абсталявання. Па словах дырэктараў гэтых сельгаспрадпрыемстваў, даільныя блокі пачнуць працаваць да канца гэтага года.
“Пачатак зімова-стойлавага перыяду  – свайго роду стрэс для жывёлы, таму і малака стала менш, – кажа першы намеснік начальніка райсельгасхарчу А. А. Кузняцоў. –  Надоі на карову складаюць 6 літраў, гэта менш, чым у мінулым годзе на 0,7 літра. Думаем, у далейшым надоі стабілізуюцца. Затое па продажы малака раён плюсуе: за дзень на малаказавод з сельгасгаспадарак раёна адвозяць 44 тоны малака, што на паўтары тоны больш, чым на гэту ж дату летась”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №83 ад 28.10.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *