Воспитанники Шумилинского центра детей и молодёжи открыли для себя духовную святыню — Пятенку

Духоўнае Молодёжь

Пазнай свой край
У раённым Цэнтры дзяцей і моладзі стартаваў праект “Разумныя канікулы”. У рамках праекта праходзіць акцыя “Пазнай свой край”.
“У нас часта арганізуюцца для школьнікаў экскурсіі па рэспубліцы, за яе межы, – дзеліцца намеснік дырэктара  па вучэбна-выхаваўчай рабоце раённага Цэнтра дзяцей і моладзі І. У. Сінкевіч.– А вось на раён, яго знакамітыя месцы чамусьці забываем. Многія, напрыклад, чулі і пра Пяценку, і пра Вялікі камень. Але вось бачылі нямногія. У Цэнтры распрацавана праграма, каб максімальна пазнаёміць дзяцей з экалагічнымі, духоўнымі і гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі нашага раёна”.
На мінулым тыдні гурткоўцы Цэнтра сталі паломнікамі. Яны наведалі духоўную святыню – Пяценку. Больш за 50 школьнікаў адкрылі для сябе гэтае чароўнае месца. Пабывалі ў адноўленай капліцы, набралі вады са святой крыніцы. Экскурсаводам быў краязнаўца В. В. Улюценка. Віктар Васільевіч расказаў дзецям пра гісторыю гэтай мясціны, засяродзіў увагу на духоўным.
Дарэчы, у Пяценку накіраваліся не толькі гурткоўцы і педагогі Цэнтра. Сюды прыехалі і некаторыя бацькі, бабулі і дзядулі  школьнікаў. І кожны, хто пагожым восеньскім дзяньком пабываў у Пяценцы, адкрыў для сябе нешта новае. Гэта пасля экскурсіі адзначалі як дзеці, так і дарослыя.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №85 ад 04.11.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *