В районных олимпиадах, которые пройдут в СШ №1 г. п. Шумилино, примут участие 239 школьников

Актуалии Образование

Паспрабуюць свае сілы 239 вучняў
У кастрычніку ў школах раёна прайшоў першы этап рэспубліканскай алімпіяды, у якім прынялі удзел больш за пяцьсот школьнікаў.  Па выніках першага этапа вызначаны лепшыя вучні, якія атрымалі права прыняць удзел у другім раённым этапе алімпіяды.
“Раённыя алімпіяды праходзяць у СШ № 1 г. п. Шуміліна  тры дні – 22 і 29 лістапада, 6 снежня, – расказала галоўны спецыяліст  аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. Г. Талстая. – Усяго ў алімпіядзе па розных прадметах паўдзельнічаюць 239 вучняў. Дзеці-пераможцы будуць узнагароджаны  дыпломамі”.
Карэспандэнт раённай газеты пабывала ў мінулую суботу ў актавай зале СШ № 1, дзе перад алімпіяднымі іспытамі  сабралася 58 вучняў з усіх школ раёна. Старшакласнікі прыехалі, каб памерацца сіламі па рускай мове і літаратуры, інфарматыцы, грамадазнаўству і хіміі. Перад вучнямі, якія далі клятву алімпійца, выступіла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама В. В. Мянькова. Валянціна Васільеўна павіншавала дзяцей, пажадала ім уважлівасці, поспехаў і перамог. Дзяцей пазнаёмілі з настаўнікамі, якія ўваходзяць у склад журы, пасля чаго страшакласнікі разышліся па класах. Наперадзе ў іх былі чатыры напружаныя гадзіны для выканання заданняў. А па рускай мове і літаратуры і таго больш: на алімпіяду (яна самая шматлікая – у ёй прымаў удзел 31 вучань), якая праводзілася ў тры туры, выдзялялася шэсць гадзін.
“29 лістапада  пройдуць алімпіяды па нямецкай мове, біялогіі, гісторыі, матэматыцы, беларускай мове і літаратуры, – расказала Аксана Генадзьеўна. – 6 снежня паўдзельнічаць у алімпіядзе па працоўнаму навучанню, астраноміі, геаграфіі, фізіцы і англійскай мове пажадалі 76 вучняў. Дарэчы, мы вельмі ўдзячны нашаму спонсару –  прыватнаму прадпрыемству “ШумілінаГандальБуд” – за выдзяленне матэрыялаў для правядзення  практычнага тура па тэхнічнай працы”.
Пераможцы раённага этапа будуць абараняць гонар раёна  на абласных алімпіядах, якія пройдуць у студзені.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №92 ад 28.11.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *