Праздники без трагедий. В чарке надо знать меру

Общество Происшествия

У чарцы трэба ведаць меру
Набліжаюцца навагоднія святы. На жаль, толькі ў нямногіх сем’ях святочны стол абыдзецца без спіртнога. Хаця далёка не ўсе ў чарцы ведаюць меру. Сёлета ў раёне ад атручвання алкаголем памерлі 13 чалавек. Большасць з іх развіталіся з жыццём таму, што выпілі лішку і арганізм не вытрымаў такой нагрузкі. Не хочацца, каб гэты спіс папаўняўся новымі ахвярамі.
Таму напярэдадні навагодніх святаў супрацоўнікі райаддзела ўнутраных спраў папярэджваюць жыхароў раёна аб шкодзе алкаголю. Трэба памятаць пра тое, што ад празмернага ўжывання спіртнога нават прамысловай вытворчасці можна памерці. А пра фальсіфікаваныя алкагольныя напоі і казаць няма чаго, як і пра самагон дамашняй вытворчасці.
Калі каму-небудзь з жыхароў раёна вядомы факты незаконнага продажу спіртнога, просьба патэлефанаваць у міліцыю па нумарах: 102, 4-10-02, 8-029(325-76-02, 710-53-72) – Шуміліна, 8-0212(21-08-63), 8-029(314-08-63, 511-22-16) – Віцебск.
А. ШАЦІЛА, інспектар прафілактыкі
аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.
Надрукавана ў №101 ад 28.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *