Стань Дедом Морозом для детей из приюта

Актуалии Общество

Час рабіць дабро
Надыходзіць самы спрыяльны час рабіць дабро.  І надыходзіць час, калі як ніколі хочацца спадзявацца на асаблівыя адносіны, на падарункі, цеплыню і шчодрасць сэрцаў. Упэўнена, што ў гэтыя дні няма ніводнага дарослага чалавека, які б не быў заклапочаны выбарам падарунка для свайго дзіцяці. Які б не думаў, як парадаваць, чым здзівіць, каб Новы год запомніўся. І ўяўляеце, як хочацца ўсяго гэтага дзеткам, абдзеленым увагай і пяшчотай, тым, каго забралі ад мамкі з бацькам, бо дарослыя заклапочаны толькі выпіўкай і разгульным жыццём.
“У Обальскім прытулку Новы год будуць сустракаць 14 дзяцей, – расказала дырэктар Шумілінскага раённага сацыяльна-педагічнага цэнтра Святлана Бельчыкава. – Самы дарослы – дзевяцікласнік, самыя маленькія – 3-х гадовыя двайняты. Адзін з выхаванцаў пазбаўлены бацькоў”.
30 снежня ў Обальскім прытулку пройдзе дабрачынная навагодняя акцыя, для выхаванцаў будзе ладзіцца свята, у якім прымуць удзел прадстаўнікі многіх прадпрыемстваў і арганізацый раёна, проста нераўнадушныя людзі. Каторы год запар прыязджаюць на навагоднія ранішнікі студэнты з педуніверсітэта, полацкія прадпрымальнікі, рыхтуюць святочную праграму вучні СШ №1, работнікі Обальскага ГДК.
Другі год бярэ на сябе абавязак “арганізаваць” падарункі для выхаванцаў Обальскага прытулка Шумілінскае райпо.  Вось і сёлета многія заўважылі на першым паверсе ўнівермага ўпрыгожаную ёлку, на якой замест ёлачных цацак вісяць малюнкі-“пажаданні” дзяцей. “Калі самыя родныя і блізкія людзі – бацькі гэтых дзетак – не могуць ды і хутчэй, не хочуць паклапаціцца пра падарункі сваім крывіначкам, нехта ж павінен паклапіцца, – перакананы першы намеснік старшыні райспажыўтаварыства Ігар Паграбняк. – Дзеці ж ні ў чым не вінаватыя”.
Так што калі ёсць жаданне ашчаслівіць хоць крыху яшчэ аднаго чалавечка, завітайце ва ўнівермаг ці 30 снежня ў 15.00 у Обальскі сацыяльны прытулак. Ведайце: тут чакаюць. Час рабіць дабро і верыць у цуд.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №96 ад 12.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *