Криминал. Происшествия

Происшествия

Садовая тачка
Раённая газета пісала, што са двара дачнага дома ў в. Бондарава ўкралі садовую тачку. Нядаўна злачынца знойдзены, ім аказаўся ура-джэнец в. Полькавічы. Супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа.
Веласіпед
А восьмай гадзіне вечара жыхарка райцэнтра пакінула свой веласіпед ля “Дабранома”, а сама пайшла ў магазін. Праз некалькі хвілін веласіпеда, кошт якога ацэнены ў адзін мільён рублёў, не стала. Узбуджана крымінальная справа.
Матрацы
У міліцыю звярнулася жыхарка Язвіна, якая паведаміла, што ў яе кватэру, якая знаходзіцца на другім паверсе шматпавярховага дома, праз акно праніклі злодзеі. Яны ўкралі два матрацы, кошт якіх ацэнены на адзін мільён рублёў.
Аліменты
З аддзела прымусовага выканання суда Шумілінскага раёна ў РАУС паступілі матэрыялы праверкі на жыхара г.п. Шуміліна, які ўхіляўся ад выплаты аліментаў больш як тры месяцы. Высветлілася, што мужчына нідзе не працуе і не думае працаўладкоўвацца. Узбуджана крымінальная справа.
Яшчэ адна падобная  крымінальная справа ўзбуджана раённым аддзелам Следчага камітэта супраць жыхара в. Пабеда. Мужчына таксама запазычыў аліменты больш як за тры месяцы.
Сведкі, адгукніцеся
У ноч з 9 на 10 снежня вадзіцелі, што праязджалі па аўтадарозе Р-20, патэлефанавалі ў міліцыю і паведамілі, што на абочыне дарогі паміж Язвінам і Ужляцінам ляжыць мёртвы мужчына. Як высветлілася, гэта быў жыхар Мікіціхі. Мяркуюць, што яго збіла машына. Супрацоўнікі ДАІ просяць сведкаў гэтага здарэння патэлефанаваць па нумарах 4-10-06 або 102. Ананімнасць гарантуецца.
Таксіст
Супрацоўнікі ДАІ на вуліцы Суворава ў Шуміліне затрымалі таксіста, які кіраваў аўтамабілем “Форд-Эскорт”, не маючы пры сабе дагавору абавязковага страхавання грама-дзянскай адказнасці, тэхагляду і пуцявога ліста. На таксіста складзены тры адміністрацыйныя пратаколы, яму пагражае штраф да 7 базавых велічынь.
Да адміністрацыйнай адказнасці за допуск да работы таксіста без пуцявога ліста і без перадрэйсавага медыцынскага засведчання прыцягнуты і дырэктар прыватнага прадпрыемства. Яму пагражае штраф да 14 базавых велічынь.
Без правоў
На аўтадарозе Віцебск-Полацк быў затрыманы вадзіцель на аўтамабілі “Фальксваген-Вента” без правоў кіравання. Іх мужчына пазбавіўся некалькі месяцаў таму за здзейсненае дарожна-транспартнае здарэнне. Яму пагражае штраф ад 5 да 20 базавых велічынь.
Праз некалькі дзён на вуліцы Кароткіна быў затрыманы жыхар райцэнтра, які ехаў на “Фальксвагене” без правоў паўторна на працягу года. Парушальніку пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічынь.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №97 ад 16.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *