В Шумилинском центре детей и молодёжи тренируют дух и тело и проводят посиделки

Образование Спорт, туризм

“Святочныя пасядзелкі”
Цэнтр дзяцей і моладзі прымеркаваў свае “Святочныя пасядзелкі” да Каляд  – з імі выступілі ў Обальскім дзіцячым прытулку.
Трэба адзначыць, што ўдзельнікі аб’яднанняў па інтарэсах у рамках акцыі “Дзеці – дзецям” загадзя збіралі дзіцячае адзенне, а таксама  рыхтавалі святочныя сувеніры.
“У пасядзелках прынялі ўдзел 16 дзяцей з розных аб’яднанняў па інтарэсах, – расказала метадыст Цэнтра Т. М. Мураўёва. – Мы правялі конкурсную гульнявую праграму, бяспройгрышную латарэю. Кожнае дзіця з прытулку атрымала салодкі падарунак і сімвал новага года – драўлянага барана”.
Даспадобы прыйшоўся дзецям і бодзі-арт: гурткоўцы малявалі на іхніх руках сняжынкі і навагоднія ёлкі.
Ларыса КІСЯЛЁВА.

Трэніруюць  дух і цела
Усходнія адзінаборствы, у прыватнасці, вавінам в’ет во дао,  набіраюць папулярнасць у Шуміліне. Пра гэта сведчыць вечарына ўсходніх адзінаборстваў, якая прайшла ў Цэнтры дзяцей і моладзі.
Аб’яднанне па інтарэсах “Асновы спартыўных адзінаборстваў: вавінам в’ет во дао” (кіраўнік Святлана Бараноўская) у Цэнтры дзяцей і моладзі працуе  з восені мінулага года. Малыя з задавальненнем спазнаюць тэхніку вавінам в’ет во дао, паспелі вызначыцца прызавымі месцамі на першынстве вобласці. Дэвіз аб’яднання, як і увогуле адзінаборства, – трэніруй свой дух праз цела.
На вечарыне юныя спартсмены дэманстравалі свае навыкі ў асабістых і парных комплексах без зброі. І жадалі выступіць як мага лепш, бо сярод гледачоў былі іх бацькі, якія ў той вечар ужывую адкрылі для сябе вавінам в’ет во дао.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў № 3 ад 13.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *