Бяспечныя паводзіны пры галалёдзе

Безопасность

У галалёд надзявайце абутак на нізкім абцасе з рэльефнай падэшвай з порыстага матэрыялу.

Калі вы перамяшчаецеся з дапамогай палкі, надзеньце на яе гумавы каўпачок ці вазьміце лыжную палку з добра заточаным металічным наканечнікам.

Выходзьце крыху раней, каб перамяшчацца, не спяшаючыся.

Не займайце рукі крохкай або цяжкай ношай і не трымайце рукі ў кішэнях.

Па магчымасці не праходзьце паблізу будынкаў і дрэў, каб пазбегнуць падаючых ледзяшоў або абледзянелай галінкі.

Захоўвайце асаблівую асцярожнасць пры пераходзе дарогі.

Уважліва глядзіце сабе пад ногі, імкніцеся абыходзіць небяспечныя месцы (замёрзлыя лужыны, схілы, лесвіцы і да т.п.).

Калі слізкае месца немагчыма абысці, то перамяшчайцеся па ім невялікімі слізгальнымі крокамі на злёгку сагнутых нагах, наступайце на ўсю падэшву.

Калі вы паслізнуліся, старайцеся прысесці, згрупавацца, прызямліцца на бок і перакаціцца.

Не спяшайцеся падняцца, пераканайцеся, што няма траўмаў, папрасіце прахожых дапамагчы вам.

Калі нікога побач няма, павярніцеся на жывот, толькі потым уставайце і выпрамляйцеся, імкнучыся прытрымлівацца за якую-небудзь апору.

Калі з’явіўся рэзкі боль, не рухайцеся і не дазваляйце нікому перамяшчаць вас, выклічце хуткую дапамогу.

Крыніца: Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *