19 января — День спасателя

Актуалии

19 студзеня – Дзень выратавальніка
Паважаныя работнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях, ветэраны працы!
Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць вас з прафесійным святам – Днём выратавальніка!
Штодзённа, без перапынкаў і выхадных, вы несяце  сваю нялёгкую службу, прыходзіце на дапамогу людзям, якія апынуліся ў складанай сітуацыі, выратоўваеце самае каштоўнае – чалавечае жыццё.  Вялікае значэнне мае  таксама прафілактычная работа па папярэджанні надзвычайных сітуацый і пажараў, якую вы праводзіце ў нашым раёне.
Дзякуючы вашай зладжанай рабоце, жыхары раёна заўсёды могуць разлічваць на дапамогу ў бядзе.
Упэўнены, што і надалей выратавальнікі застануцца для ўсіх нас надзейнай апорай у непрадбачаных жыццёвых сітуацыях.
Ад усёй душы жадаем усім ветэранам і  супрацоўнікам аддзела моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, невычэрпнай крыніцы жыццёвых сіл і задавальнення ад працы! Няхай узаемаразуменне, мір і дабро пануюць у вашым калектыве і вашых сем’ях!
Надрукавана ў №4 ад 16.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *