15 февраля — День памяти воинов-интернационалистов

Общество

15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
Паважаныя ўдзельнікі баявых дзеянняў у Афганістане!
Штогод у Рэспубліцы Беларусь 15 лютага адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.  Менавіта ў гэты дзень у 1989 годзе апошняя калона савецкіх войскаў была выведзена з Афганістана.
Гэта вайна доўжылася больш за дзевяць гадоў і стала самай працяглай у дваццатым стагоддзі. Яна засталася незагойнай ранай для ветэранаў, матуль, жонак і нявест загінуўшых воінаў.
Вогненнымі афганскімі шляхамі прайшлі 32 тысячы беларусаў. Каля 800 салдат і афіцэраў так і не вярнуліся дамоў, сярод загінуўшых – чацвёра нашых землякоў, жыхароў Шумілінскага раёна.
Мы заўсёды будзем памятаць пра іх як пра герояў, якія засталіся вернымі ваеннай прысязе.
Мы аддаём даніну глыбокай павагі землякам, якія ўдалечыні ад Радзімы з годнасцю выканалі інтэрнацыянальны воінскі абавязак.
У сучаснай Беларусі ветэраны вайны ў Афганістане з’яўляюцца дастойным прыкладам для моладзі. Яны – актыўныя ўдзельнікі ў справе будаўніцтва моцнай і квітнеючай Беларусі, уносяць важкі ўклад у патрыятычнае выхаванне грамадзян, падтрымліваюць згоду і стабільнасць у грамадстве. Гэта дзейнасць высока цэніцца дзяржавай.
Жадаем вам, паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты, вашым родным і блізкім міру, шчасця, здароўя, дабрабыту, поспехаў у працы на карысць нашай Айчыны.
Раённы выканаўчы камітэт.                                        Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №12 ад 13.02.2015 г



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *