Вавинам вьет во дао: юные спортсмены сдали первый экзамен

Молодёжь Спорт, туризм

Першы пояс
Мінулая субота стала адметнай для дзяцей, якія займаюцца вавінам в’ет во дао ў Цэнтры дзяцей і моладзі. Ва ўрачыстай атмасферы  яны атрымалі сертыфікаты аб здачы свайго першага экзамену.

“Спартсмены прайшлі тэхнічную атэстацыю, здалі на свой першы пояс – 1-ы кап узровень самаабароны, – патлумачыла трэнер Святлана Бараноўская. – Цяпер яны могуць выступаць ва ўсіх спаборніцтвах, якія праводзіць “Беларуская федэрацыя вавінам в’ет во дао”. Дарэчы, на гэтых выхадных у  юных спартсменаў такая магчымасць будзе – яны выступяць на першынстве вобласці”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №13 ад 17.02.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *