Свята страў

Актуалии

Народны клуб беларускай народнай кухні “Разынка” пастаянны ўдзельнік раённых святаў, ды і жаданы госць на абласных і рэспубліканскіх фестывалях. Вось і ў “Горадзе майстроў” ля стала з “рознасоламі” ад “Разынкі” сабраліся ўсе, хто ведаў кулінарнае майстэрства ўдзельніц клуба.
“У першую чаргу разышоўся хлеб, спечаны па старадаўніх народных тэхналогіях”, — расказала кіраўнік і сапраўдная душа клуба Валянціна Навіцкая і запрасіла на дэгустацыю беларускіх страў, якая адбылася ў другой палове дня ў “Беларускай хатцы”.
Старыя рэчы нібы ажылі, быццам пах гарачых страў ажывіў іх, стварыўшы атмасферу старой хаты, дзе гаспадыня завіхаецца ля печы, а навокал розныя прылады сялянскага быту і ў хату завіталі жаданыя госці.
Шчыра кажу, што тыя, хто не наведаў выставу-прэзентацыю “Разынкі”, шмат згубілі. Язык можна было праглынуць, пачаставаўшы густую наварыстую поліўку, свежанькую бульбачку з каўбасамі “пальцам пханымі”, з пражанінай, гарачымі дранікамі са смятанай і блінамі з розным начыннем, чароўнага смаку, “фірменным” крупнікам і іншымі стравамі беларускай нацыянальнай кухні. А які цікавы расказ пра кожную страву: рэцэпты, паходжанне, кулінарныя хітрыкі пры прыгатаванні – удзельніцы клуба ахвотна дзяліліся сваімі сакрэтамі. Таму на дэгустацыю падцягваліся тыя, хто ўжо раней частаваўся прысмакамі ад кулінарных майстроў з “Разынкі”. Кола нашых ведаў аб нацыянальнай кухні часта абмежавана дранікамі ды клёцкамі, ды яшчэ дзве-тры назвы на слыху, а гараджане, моладзь нават і таго не ведаюць. Таму шчырае дзякуй членам клуба за тое, што яны збіраюць, захоўваюць і перадаюць усім важны элемент культуры – сакрэты нацыянальнай кухні.
Фото609



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *