Шумилинские и брасловские гимназисты общались с помощью онлайн-моста

Образование

Анлайн-мост Шуміліна-Браслаў
Зараз нам цяжка ўявіць сябе без сучасных гаджэтаў і інтэрнэту. Асабліва цікава праходзяць урокі, на якіх выкарыстоўваюцца праектар, камп’ютар, інтэрнэт, відэакамера, мікрафон. Так, у нашай гімназіі ў пачатку лютага настаўнікі Вольга Аляксандраўна Жыгунова і Кацярына Валер’еўна Іваненка падрыхтавалі і правялі ўрок англійскай мовы ў рэжыме анлайн. Гэта быў анлайн-мост з гімназіяй №1 г. Браслава.
Вельмі ярка і вобразна гімназісты Браслава расказвалі пра свой горад і гімназію, мы таксама пазнаёмілі іх з гісторыяй нашай вёскі і школьнымі традыцыямі. Новыя сябры задавалі шмат пытанняў аб тым, як праходзяць у нас алімпіяды, як праводзім мы свой вольны час, якія пазашкольныя мерапрыемствы ў нас ладзяцца. І хаця гутарка вялася, вядома, на англійскай мове, мы добра разумелі адзін аднаго. Напрыканцы ўрока разам вырашылі, што будзем падтрымліваць сувязь не толькі віртуальна. Мы атрымалі запрашэнне прыехаць у госці ў Браслаў, а самі будзем рады прыняць новых сяброў у сябе.
Вучні 8 класа Шумілінскай раённай гімназіі-інтэрната.
Надрукавана ў №15 ад 24.02.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *