А вы знаете, что между разбитыми окнами и преступностью прямая связь

Общество

Пра разбітыя вокны і ўзровень злачыннасці
Ідзе чалавек па вуліцы і ласуецца марожаным, з’еў – і паперка ляціць на асфальт. Спакойна праходзіць міў размалёўваюць сцены дома. Заходзіць у пад’езд, а да яго падступае парачка з дужымі кулакамі і адбірае кашалёк і мабільнік. Здаецца, якая сувязь паміж паперкай на асфальце, юнымі “мастакамі” і грабяжом…
У 1982 годзе амерыканскія сацыёлагі Джэймс Уілсан і Джордж Келінг прапанавалі тэорыю разбітых вокнаў, якая выводзіць прамую сувязь паміж дробнымі правапарушэннямі і агульным пагаршэннем крымінагеннай сітуацыі. ма падлеткаў, якія з балончыка
Тэорыя
Даследчыкі сцвярджаюць, што трэба выкараняць дробныя правапарушэнні, такія як вандалізм, публічнае п’янства, брыдкаслоўе і іншыя (нулявая цярпімасць). Гэта стварае агульную атмасферу нецярпімасці да злачынстваў і дапамагае прадухіляць больш буйныя і небяспечныя злачынствы, а таксама затрымліваць рэцыдывістаў, якія звычайна грэбуюць правіламі паводзін у грамадскіх месцах.

У якасці ілюстрацыі яны прывялі прыклад: калі ў доме не замяніць разбітае шкло, то праз некаторы час у ім будуць разбіты ўсе вокны, а затым пачнецца марадзёрства і рэзкае пагаршэнне агульнай крымінагеннай сітуацыі. Гэты прыклад і даў назву тэорыі.
Практыка
Тэорыя знайшла шырокае пацвярджэнне на практыцы – спачатку ў Нью-Ёрку, затым у многіх гарадах ЗША, Еўропы, Паўднёвай Афрыкі, Інданезіі і інш. Старанна прыбіраючы на вуліцах, змываючы графіці з будынкаў і агароджы, нью-ёркскія ўлады не толькі прывучылі грамадзян весці сябе больш культурна, але і дабіліся істотнага зніжэння злачыннасці ў горадзе. Дарэчы, днямі ў СМІ прайшла інфармацыя, што ўпершыню за многія дзесяцігоддзі за тыдзень у 10-мільённым горадзе не адбылося ніводнага забойства.
Эксперыментальная праверка
Сацыёлагі ўніверсітэта Гронінгена (Нідэрланды) правялі шэсць эксперыментаў па праверцы тэорыі разбітых вокнаў.
Эксперымент 1. На вуліцы, дзе шмат магазінаў, на веласіпеднай паркоўцы ўстанавілі знак, які забараняе маляваць графіці. Сцяна ля паркоўкі была чыстая. На руль веласіпедаў павесілі рэкламную лістоўку. Сметніц вакол не было. Лістоўкі можна было выкінуць, перавесіць на руль суседу (няправільныя паводзіны) ці забраць з сабой (правільныя паводзіны). З 77 веласіпедыстаў 25 (33%) павялі сябе некультурна. Потым эксперымент паўтарылі, але на гэты раз сцяна ля паркоўкі была размалявана непрывабнымі графіці: з 77 насмецілі 53 чалавекі (69%).  Такім чынам забарона маляваць на сценах стала стымулам  не рабіць іншых благіх учынкаў – смеціць на вуліцы.
Эксперымент 2. Даследчыкі закрылі галоўны ўваход на аўтастаянку агароджай, у якой быў шырокі лаз. Побач павесілі знак “Уваход забаронены, абход праз 200 м справа”, а таксама аб’яву “Забаронена прышпільваць веласіпеды да агароджы”. Вопыт праводзілі ў двух варыянтах: парадак захаваны і парадак парушаны. У першым выпадку побач з агароджай стаялі не прышпіленыя да яе веласіпеды, у другім выпадку – прышпіленыя да агароджы.  У сітуацыі парадку ў лаз пралезлі 27% аўтаўладальнікаў, а ў сітуацыі парушанага парадку – 82%.
Эксперымент 3. Яго праводзілі ў падземнай паркоўцы ля супермаркета, дзе вісела вялікая аб’ява “Калі ласка, вяртайце ўзятыя ў магазіне каляскі”. У сітуацыі “парадак” на стаянцы не было калясак, а ў сітуацыі “беспарадак” стаялі чатыры каляскі з бруднымі ручкамі. На машыны прымацавалі рэкламныя лістоўкі. Вынік: у першай сітуацыі паперкі выкінулі на падлогу 30% вадзіцеляў, ў другой – 58%.
Чацвёрты эксперымент нагадваў першы, але “парушаючым раздражняльнікам” былі гукі петард. Справа ў тым, што ў Нідэрландах забаронена выкарыстоўваць петарды і феерверкі ў пераднавагоднія дні. У выніку веласіпедысты выкідвалі рэкламныя лістоўкі на зямлю часцей, калі чулі гукі петард.
Эксперымент 5 і 6. Людзей правакавалі на дробны крадзеж. З паштовай скрыні тырчаў канверт з празрыстым акенцам, у якім была бачна купюра ў 5 еўра. У сітуацыі “парадак захаваны” паштовая скрыня была чыстая і вакол не было смецця. У сітуацыі “парадак парушаны” скрыня была размалявана графіці (эксперымент 5) ці вакол валялася смецце (эксперымент 6).
У сітуацыі “парадак захаваны” толькі 13% прахожых укралі канверт. З размаляванай скрыні канверт выцягнулі 27% прахожых, а раскіданае вакол смецце справакавала 25% людзей.
Вось такая сувязь паміж злачыннасцю і смеццем на вуліцах і ў пад’ездах, вырванымі з клумбы кветкамі і паламанымі агароджамі. А высновы рабіце самі.
Вывучаў тэорыю Сяргей ПАЎЛАЎ.
Надрукавана ў №17 ад 03.03.2015 г.



1 комментарий по теме “А вы знаете, что между разбитыми окнами и преступностью прямая связь

  1. Перенесем эксперимент на шумилинские реалии:
    если привести в порядок общественные сортиры Шумилино в порядок и более-менее цивилизованный вид, то, спрашивается в задаче, какой процент предпочтет справлять естественную нужду там, а не за ближайшим углом?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *