Жители Амбросович Нелли Смоликова и Михаил Столяренко в магазин ходят только за хлебом. Остальные продукты у них свои

Людзі і лёсы Сельское хозяйство

“У магазін ходзім толькі за хлебам”
Адышлі тыя часы, калі кароў трымалі на кожным падворку. Цяпер нават у самай вялікай вёсцы радоўку трэба адбываць часта. Вось і  а.-г. Амбросавічы  не багаты на кароў – на ўвесь аграгарадок налічыш паўтара дзясятка.
“Ну, калі і трымаць гаспадарку, дык на падворку абавязкова павінна быць карова, – лічыць Н. М. Смолікава з Амбросавіч. – Чаму менавіта карова? Дык яе вельмі выгадна трымаць. Парася трэба паўгода чакаць, пакуль вырасце. Ды і сала з мясам вельмі хутка разыходзяцца. Карова – зусім іншая справа. Малако падоіш  штодзень. Тут табе і смятана, і тварог з маслам. І для сябе хапае, і прадаць лішкі можна”.
І чым больш кароў, тым больш гэтых лішкаў. Нэля Міхайлаўна, напрыклад, адна з нямногіх гаспадынь аграгарадка, якія трымаюць дзве каровы. Жанчына ўпэўнена, што тыя, хто трымае адну карову, справяцца і з дзвюма. Асабліва, калі ёсць каму дапамагаць і калі ёсць уласная тэхніка. У Міхаіла Васільевіча Сталярэнкі, мужа Нэлі Міхайлаўны, свой  Т-25 з касілкай, акучнікам, грабілкай, саджалкай і капалкай. Гэта значна аблягчае працу ў сядзібнай гаспадарцы. Да таго ж, з нарыхтоўкай сена дапамагае мясцовая гаспадарка. Але ж тых двух рулонаў сена, што выдзелілі мінулагоднім летам, мала на паўзімы і для адной каровы. На думку гаспадыні, гаспадарцы трэба выдзяляць на прыватныя падворкі больш сена.
Летам кожны дзень з падворка Нэлі Міхайлаўны  і Міхаіла Васільевіча малаказборшчык забіраў па 60 літраў малака. Вядома, зімой яго менш. Аднак заўважная падтрымка “малочных грошай”. Жанчына расказала, што больш за год адкладвалі гэтыя грошы, на зберажэнні купілі легкавую машыну.
“Большасць прадуктаў у нас свае, дамашнія, – пахвалілася Нэля Міхайлаўна. – Трымаем свіней, курэй і гусей. Мяса, яйкі, малочныя прадукты не купляем. Ёсць дамашняя тушонка. Ну, а ў магазін ходзім толькі за хлебам”.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №17 ад 03.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *