На контроле власти: от выполнения социально-экономических параметров до наполнения сайтов

Актуалии Президент

На рабочай нарадзе ў кіраўніка раёна: важна ўсё — і работа, і каток, і сайт
На рабочай нарадзе, якую правёў учарашнім ранкам старшыня райвыканкама Вальдэмар Антонавіч Падляшчук, былі акрэслены першачарговыя задачы раёна на бягучы тыдзень.
Каля сарака тэм – ад выканання прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця да напаўнення сайтаў – былі акрэслены кіраўніком раёна.
Па актуальнасці ўзнятых тэм першынство трывала ўтрымлівае снежная стыхія з усімі выцякаючымі вынікамі. В. А. Падляшчук паставіў задачу перад усімі службамі, занятымі на ўборцы снегу, працаваць у кругласутачным рэжыме. Уборка вуліц ад снегу датычыць не толькі дарожнай і камунальнай службы, але і іншых арганізацый, якія рашэннем райвыканкама замацаваны за той ці іншай канкрэтнай вуліцай.
У сувязі з моцнымі снегападамі востра стаіць задача перад ДАІ па забеспячэнні бяспекі пешаходаў. Між тым, на асобных пешаходных пераходах, на перакрыжаваннях, асабліва на дарозе Р-20 Віцебск—Полацк, для пешаходаў не створаны элементарныя ўмовы. (Учора пешаходныя пераходы на перакрыжаваннях Юбілейная-Луначарскага і Юбілейная-Сіпко і ў сярэдзіне дня яшчэ не былі расчышчаны – аўт.).
Сярод іншых тэм былі абмеркаваны падрыхтоўка да вясенне-палявых работ, ход выканання праграмы “Чыстыя палі”, забеспячэнне сацыяльных і іншых аб’ектаў палівам, у тым ліку і кавалкавым торфам, далейшая газіфікацыя прыватнага сектара, гандлёвае абслугоўванне насельніцтва, скарачэнне аддзеламі і ўпраўленнямі райвыканкама дакументаабароту, падрыхтоўка каткоў і лыжні і іншыя.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №4 ад 18.01.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *