Тэма тыдня: Будаўніцтва БелАЭС ідзе па графіку

Тема недели

Пастаўка абсталявання для будаўніцтва БелАЭС ажыццяўляецца строга па графіку

Прэс-канферэнцыя на тэму «Беларуская АЭС: ад бяспечнага будаўніцтва сёння — да бяспечнай эксплуатацыі заўтра» адбылася 11 сакавіка ў прэс-цэнтры БЕЛТА. У прэс-канферэнцыі прынялі ўдзел намеснік генеральнага дырэктара, начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва РУП «Беларуская АЭС» Андрэй Баркун і галоўны інжынер РУП «Беларуская АЭС» Анатоль Бондар.

На ёй галоўны інжынер РУП «Беларуская АЭС» Анатоль Бондар, у прыватнасці, паведаміў, што пастаўка абсталявання для будаўніцтва БелАЭС ажыццяўляецца строга па графіку.

Аб гэтым паведаміў галоўны інжынер РУП «Беларуская АЭС» Анатоль Бондар.

«Абсталяванне пастаўляецца строга ў адпаведнасці з графікам, які ўвязаны з графікам будаўніча-мантажных работ. Нам не трэба пастаўляць яго загадзя, але і, вядома, гэта павінна быць без адставанняў», — падкрэсліў ён.

Паводле даных Анатоля Бондара, у другім паўгоддзі 2015 года на пляцоўку станцыі пачнуцца пастаўкі асноўнага абсталявання рэактарнай устаноўкі першага энергаблока. У чацвёртым квартале, напрыклад, чакаецца прыбыццё ў Астравец корпуса рэактара, парагенератара.

Пастка расплаву на другім энергаблоку Беларускай АЭС будзе ўстаноўлена да красавіка бягучага года. «Па графіку мантаж плануецца завяршыць у першым квартале 2015 года. Я думаю, што пераносу не прадбачыцца», — адзначыў ён.

Як звярнуў увагу намеснік генеральнага дырэктара, начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва РУП «Беларуская АЭС» Андрэй Баркун, мантаж устройства лакалізацыі расплаву — працэс доўгі, выконваецца паэтапна і займае ўвогуле каля года.

Устройства лакалізацыі расплаву актыўнай зоны ўяўляе сабой спецыяльную сістэму абароны атамнай станцыі. Яго выкарыстанне дасць магчымасць нават у самай экстраннай сітуацыі не дапусціць небяспечнай уцечкі радыеактыўных элементаў за межы корпуса ўстройства ў навакольнае асяроддзе.

Беларуская АЭС — праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу АЭС-2006, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. Генеральным праекціроўшчыкам і генеральным падрадчыкам з’яўляецца аб’яднаная расійская кампанія ААТ «НІАЭП» — ЗАТ «АБЭ». У адпаведнасці з генеральным кантрактам на будаўніцтва станцыі першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі — у 2020 годзе.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *