Шумилинские спортивные победы

Новости Спорт, туризм

Гіравы спорт
У Мінску прайшоў чэмпіянат Беларусі па гіравым спорце сярод падраздзяленняў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. За каманду Прыдзвіння выступаў і наш зямляк Іван Маскалькоў (на здымку).
Па выніках двухбор’я ў вагавой катэгорыі 65 кг Іван атрымаў залаты медаль. Дарэчы, свой чэмпіёнскі тытул спартсмен заваяваў у трэці раз.

Лыжныя гонкі
Гарадок сабраў удзельнікаў рэспубліканскай спартакіяды сярод выхаванцаў ДзЮСШ па лыжных гонках. У спаборніцтвах прыняла ўдзел і шумілінская спартсменка Вольга Гаўрылкіна (трэнер Генадзь Салапаеў), якая заваявала другое месца ў лыжнай гонцы каньковым ходам на 7 км.

Валейбол
На першынстве вобласці па валейболе сярод спартсменаў 1999-2000 гадоў нараджэння шумілінская каманда (трэнер Аляксей Паршыкаў) заняла трэцяе месца. На пляцоўцы добрую гульню паказалі Уладзіслаў Шэкін і Ілья Шніпаў.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №21 ад 17.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *