Перед аграриями Шумилинщины стоит задача вырастить и собрать не менее 39,8 тысячи тонн зерна

Актуалии Президент Экономика

Як пасееш, так і пажнеш
Кожны месяц інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама наведваюць арганізацыі і прадпрыемствы раёна, каб расказаць пра найбольш актуальныя пытанні дзяржаўнай палітыкі ці падзеі ў краіне і раёне, каб у шчырай размове даведацца пра тыя праблемы, якія хвалююць людзей. Работнікі прадпрыемстваў маюць магчымасць у індывідуальным парадку задаць свае пытанні кіраўнікам і спецыялістам  практычна ўсіх раённых службаў.
На мінулым тыдні групы райвыканкама накіраваліся ў сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна, бо тэма дня інфармавання – “Веснавая пасяўная кампанія – залог будучага ўраджаю”. Група, якую ўзначальвае старшыня райвыканкама У. П. Куранны, сустракалася з работнікамі ААТ “Лаўжанскае”. У зале на машынным двары гаспадаркі сабраліся пераважна механізатары, спецыялісты, ад якіх залежыць правядзенне палявых работ.
Сёлета перад аграрыямі раёна стаіць задача сабраць не менш за 39,8 тысячы тон зерня пры ўраджайнасці 24,4 ц/га, бульбы – 3800 тон, насення рапсу – 4300 тон.
Для правядзення сяўбы яравых зерневых засыпана 2472 тоны насення (пры патрэбнасці 1930 тон). Плануецца засеяць 9256 га яравых зерневых і зернебабовых.
Для забеспячэння жывёлагадоўлі кармамі трэба падсеяць 3080 га шматгадовых траў і правесці перазалужэнне на плошчы 2400 га. Пад сяўбу кукурузы адведзена 4700 га.
Пад увесь комплекс веснавых палявых работ трэба забяспечыць 6790 тон мінеральных угнаенняў у дзеючым рэчыве.
Кіраўнік раёна павёў шчырую размову, не хаваючы праблемных пытанняў. Сёлета напружаная сітуацыя з фінансаваннем веснавой сяўбы, ёсць праблемы з набыццём мінеральных угнаенняў. Таму, адзначыў У. П. Куранны, на першы план выходзіць строгае захаванне тэхналагічнай дысцыпліны, бездакорнае выкананне патрабаванняў тэхналогіі падрыхтоўкі глебы, унясення ўгнаенняў, сяўбы, выкарыстання арганікі. Гэта дазволіць эканоміць дэфіцытнае паліва, час, дарагія мінеральныя ўгнаенні. Толькі у такім выпадку можна дабіцца запланаваных вынікаў. Пакуль дазваляе час, будзе арганізавана вучоба спецыялістаў гаспадарак і механізатараў па тэхналогіях палявых работ, якую правядуць вучоныя з галіновых навукова-даследчых устаноў Беларусі.
Старшыня райвыканкама падзяліўся з работнікамі гаспадаркі той навіной, што ААТ “Лаўжанскае” будзе ўключана ў абласны холдынг па вытворчасці і перапрацоўцы мяса, у які ўвойдуць Віцебскія мясакамбінат, камбінат хлебапрадуктаў і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, што маюць, як і “Лаўжанскае”, жывёлагадоўчыя комплексы. Гэта дазволіць умацаваць прадпрыемствы, стварыць умовы для іх развіцця.
Сяргей ПАЎЛАЎ.
Надрукавана ў №23 ад 24.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *