Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Акумулятары

У раённы аддзел унутраных спраў звярнулася кіраўніцтва ААТ “АграБаравінка” і паведаміла, што  на ўваходных дзвярах памяшкання мехмайстэрні ўзламаныя замкі. Прапала шэсць акумулятараў, два электрарухавікі, два кабелі ад зварачнага апарата. Урон, нанесены гаспадарцы, складае больш за 13 мільёнаў рублёў. Узбуджана крымінальная справа.

Замяняльнік малака
Загадчыца ўчастка “Добрынскі” УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” звярнулася ў міліцыю з той нагоды, што абрабавалі склад у Добрыне – прапалі 4 мяшкі замяняльніка малака, які выкарыстоўваюць для выпойвання цялят. Урон, нанесены гаспадарцы, складае больш за два мільёны рублёў. Па гарачых слядах злачынца быў знойдзены. Гаспадарку абакраў мясцовы жывёлавод. Дарэчы, раней двойчы судзімы. Супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа.

Снарад
Жыхар Віцебска ля сваёй дачы ў Роўным знайшоў снарад, пра што і паведаміў у міліцыю. Віцебскія сапёры снарад абясшкодзілі і знішчылі.

Са зводак ДАІ
Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

Супрацоўнікі ДАІ правялі адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. На дарогах раёна былі выяўлены 23  парушэнні. Двое жыхароў, якіх затрымалі на аўтадарозе Віцебск-Полацк, ехалі без правоў кіравання.

Нецвярозая
У ходзе чарговага рэйду на аўтадарозе Р-20 у поле зроку супрацоўнікаў ДАІ трапіла  нецвярозая жанчына – жыхарка а.-г. Мікіціха. Работнікам дарожна-патрульнай службы прыйшлося звесці жанчыну з праезнай часткі на абочыну.  Алкатэстар паказаў 2,9 праміле.  На жанчыну складзены адміністрацыйны пратакол, ёй пагражае штраф да 4 базавых велічынь.

Паліва
На аўтадарозе Віцебск-Полацк супрацоўнікі ДАІ спынілі грузавую машыну. За рулём быў грамадзянін Прыбалтыкі. У кузаве ў каністрах ён незаконна перавозіў 500 літраў дызельнага паліва. На замежнага грамадзяніна складзены адміністрацыйны пратакол, які для далейшага разгляду будзе накіраваны ў суд.

Пад узмоцненым кантролем
З 16 па 31 сакавіка супрацоўнікі ДАІ  узмацнілі кантроль за рухам вялікагрузных транспартных сродкаў у райцэнтры. Было выяўлена сем правапарушэнняў, прычым чатыры з іх за няправільны прыпынак ці стаянку.  На першы раз парушальнікам прыйшлося выкласці з кішэні па пяць БВ.
Адзін з вадзіцеляў парушыў правілы стаянкі двойчы на працягу года, за што атрымаў штраф памерам у дзесяць БВ.

“Фільтр”
Тыдзень таму супрацоўнікі ДАІ правялі спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Фільтр”, накіраванае на прафілактыку правапарушэнняў у аграпрамысловым комплексе і ў грамадскіх месцах. Супрацоўнікі ДАІ склалі 23 адміністрацыйныя пратаколы. Два вадзіцелі селі за руль без правоў, восем – без тэхагляду транспартнага сродку. Пяцёра вадзіцеляў парушылі хуткасны рэжым.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №27 ад 07.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *