Молодые доярки из Амбросович Вероника Смирнова и Светлана Похир не испугались коров

Актуалии Экономика

Перад вячэрняй дойкай
Вераніка Смірнова і Святлана Пахір – адны з самых маладых даярак не толькі на ферме Амбросавічы, але і ва ўсім ААТ “Прыазёрны мір”. Працуюць жанчыны старанна, адзначае загадчыца фермы Амбросавічы Кацярына Касцюкова.
Зараз на ферме Амбросавічы дояць 10 кілаграмаў малака на карову. “Да кожнай жывёлы патрэбны індывідуальны падыход, – лічыць Вераніка Смірнова. – Карову трэба добра накарміць, дагледзець, перад кожнай дойкай зрабіць масаж – толькі тады будзе вынік”. Дарэчы, Вераніка працуе на ферме сем гадоў. Пасля дэкрэтнага адпачынку зноў вярнулася на ранейшае месца.
А вось Святлана Пахір у жывёлагадоўлі навічок, працуе на ферме з мінулага года. Родам з Украіны, жанчына  з сям’ёй знайшла прытулак у аграгарадку Амбросавічы. Тут маладой сям’і прадаставілі дом і работу, за што яны вельмі ўдзячныя. “Раней я працавала прадаўцом у мэблевым магазіне, – кажа жанчына. – Прызнацца, спачатку разгубілася, калі прапанавалі работу на ферме. Думала: а раптам не змагу? Але, як высветлілася, баялася дарэмна. Тым больш, што на ферме новая даільная зала, сучаснае абсталяванне, камп’ютары, і ручная работа зведзена да мінімуму. І заробак на ферме у мяне крыху большы, чым у мэблевым магазіне. Так што работай задаволеная”.
У час нашай размовы жанчыны паглядвалі на гадзіннік: наступаў час вячэрняй дойкі. У даільнай зале і сфатаграфаваліся. А потым Святлана і Вераніка пайшлі сустракаць кароў, якім, мяркуючы па мыканню, хутчэй хацелася падаіцца.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №27 ад 07.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *