Более 5 тысяч жителей Шумилинского района приняли участие в республиканском субботнике

Актуалии Общество Экономика

70 бярозак ля мемарыяла ў Тропіне
Традыцыя веснавых суботнікаў хутка будзе адзначаць векавы юбілей. Няма ўжо той палітычнай афарбоўкі, якую калісьці надавалі гэтай падзеі, засталася сутнасць – сабрацца разам, каб папрацаваць на карысць грамадства, навесці парадак у гарадах і вёсках. А заробленыя ў гэты дзень грошы пералічыць на добрыя справы.
У мінулыя гады сродкі ад рэспубліканскага суботніка накіроўваліся на будаўніцтва спартыўных і медыцынскіх цэнтраў, на ўзвядзенне музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску, рамонт воінскіх мемарыялаў і помнікаў. Вось і сёлета сродкі ад суботніка будуць накіраваны на набыццё апаратаў для штучнай вентыляцыі лёгкіх для аказання медыцынскіх паслуг дзецям ва ўсіх рэгіёнах краіны, а таксама на рэалізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Перамогі, і на навядзенне парадку ў летніх аздараўленчых лагерах. Дарэчы, большая частка сабраных сродкаў застаецца ў раёне і накіроўваецца на добраўпарадкаванне населеных пунктаў.
Сёлета свята працы прыпала на 18 красавіка. Будаўнікі, работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, працаўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў сустракалі суботнік на сваіх працоўных месцах. А вось большасць офісных работнікаў, педагогі і вучні школ, іншыя накіраваліся на свежае паветра: саджалі дрэвы, прыбіраліся ў вёсках, наводзілі парадак на ўласных і замацаваных тэрыторыях, дапамагалі вяскоўцам на фермах і мехдварах.
Многае на суботніку было зроблена ў гонар юбілею Вялікай Перамогі: закладаліся алеі і сады, наводзіўся парадак на воінскіх могілках і помніках, да якіх 9 мая прыйдуць жыхары раёна, каб ускласці кветкі, каб ушанаваць памяць загінуўшых герояў. Так, у гонар 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі члены раённай арганізацыі “Беларускага саюза афіцэраў” пасадзілі 70 бярозак ля аднаго з буйнейшых ваенных пахаванняў – мемарыяльнага комплексу ў Тропіне. Пройдуць гады – і алея беластвольных дрэў узнімецца ў блакітнае неба ў памяць пра салдат, якія аддалі свае жыцці за нашу свабоду, за мірнае неба над нашай роднай краінай.
Як паведамілі ў аддзеле эканомікі райвыканкама, па аператыўных дадзеных у Шумілінскім раёне ў суботніку бралі ўдзел 5097 чалавек, якія зарабілі каля 82 мільёнаў рублёў у фонд рэспубліканскага суботніка. А ў Беларусі на суботніку працавалі звыш трох мільёнаў чалавек, на рахунак суботніка залічана больш за 61 мільярд рублёў.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №31 ад 24.04.2015 г.



1 комментарий по теме “Более 5 тысяч жителей Шумилинского района приняли участие в республиканском субботнике

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *