В КФХ «Родник» сеят горох, ячмень и рапс

Сельское хозяйство Экономика

Сеюць гарох, ячмень і рапс
СФГ “Раднік” спецыялізуецца на вырошчванні бульбы і шматгадовых траў, аб’ёмы сяўбы зерневых і зернебабовых невялікія – крыху больш за трыста гектараў. Тым не менш, гаспадарка лідзіруе ў раёне па тэмпах сяўбы – 58,1% да патрэбнага.
“Пасеялі 150 гектараў ячменю, на гэтым тыдні будзем дасяваць зернебабовыя, – кажа галоўны аграном СФГ “Раднік” Л. М. Прыгун. – Паспелі засеяць 26 гектараў суперэлітнага гатунку гароху на насенне. Узяліся і за рапс: яравога нам даведзены план 80 гектараў, большую палову засеялі. Але работу тармозіць тое, што вымерзлі ўсходы азімага рапсу – трэба перасяваць больш за сто гектараў. А гэта дадатковыя выдаткі для гаспадаркі”.
На мінулым тыдні механізатары з “Радніка” рыхтавалі глебу пад раннія гатункі бульбы: аралі, баранавалі, культывавалі. А ў суботу, 25 красавіка,  на палетках ля в. Надзежына пачалі наразаць першыя барозны. “На гэтым тыдні пачнём сеяць бульбу, – кажа Людміла Мітрафанаўна. – Падрыхтавалі ўжо гатункі “лілея”, “няптун” і “брыз”. У нас дзве бульбасаджалкі, але ў першыя дні справіцца і адна. Наш Анатоль Францавіч Шэдзько – вопытны механізатар, за дзень мяркуе засяваць да васьмі гектараў палеткаў. Свайго насення хапае, але дзеля сортааднаўлення купляем ў Тулаве 12 тон гатунку “Скарб”.
Хутка ў “Радніку” прыступяць да сяўбы галегі, фестулоліума, райграсу, аўсяніцы лугавой і іншых траў.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №32 ад 28.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *