На совещании в райисполкоме

Власть Экономика

Крытыка павінна быць персанальнай
Нарада, якую па панядзелках праводзіць старшыня райвыканкама У. П. Куранны, ахоплівае звычайна вельмі шырокае кола пытанняў. Падводзяцца вынікі мінулага тыдня, абмяркоўваюцца планы на бягучы тыдзень.
Учора разглядаліся пытанні завяршэння веснавой сяўбы, арганізацыі выпасу жывёлы і вытворчасці малака. Былі падведзены вынікі раённага суботніка, на якім было зароблена каля 90 мільёнаў рублёў.
Зноў было ўзнята пытанне пра тое, каб парсюкоў на прыватных падворках замяніць на іншую жывёлу. Калі мы апынуліся ў такой сітуацыі, што свінагадоўля стала рызыкоўнай, то людзям трэба прапаноўваць замену, заўважыў кіраўнік раёна. Дарэчы, намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання А. М. Пытко расказаў, што ў пачатку чэрвеня ААТ “Прыазёрны мір” завязе гусянят па 75 тысяч рублёў за галаву, якіх будуць рэалізоўваць насельніцтву.
Разглядаліся таксама пытанні будаўніцтва жылля і фізкультурна-аздараўленчага комплексу, навядзення парадку на зямлі і ў населеных пунктах раёна. Увагу кіраўніка раёна прыцягнула публікацыя ў раённай газеце справаздачы пра падворны абход па вуліцах райцэнтра. “Калі называюцца недахопы ці ёсць адрасы нядбайных гаспадароў, трэба журналістам прама ўказваць іхнія прозвішчы, няхай ім будзе сорамна – хутчэй навядуць парадак, а адпаведным структурам трэба да парушальнікаў прымяняць і штрафныя санкцыі”, – адзначыў Уладзімір Пятровіч.
На нарадзе былі разгледжаны і іншыя пытанні жыццезабеспячэння насельніцтва раёна.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №38 ад 22.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *