В Шумилино чествовали талантливую молодёжь

Актуалии Президент

Не спыняцца на дасягнутым
У сераду ўшаноўвалі таленавітую моладзь Шуміліншчыны, вучняў школ, якія ў 2014/2015 навучальным годзе дабіліся значных поспехаў у творчасці, спорце, праславілі наш раён на розных абласных і рэспубліканскіх конкурсах і алімпіядах. “Маладыя таленты Шуміліншчыны” – так называлася
мерапрыемства, падрыхтаванае аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, якое прайшло ў актавай зале Шумілінскай СШ №1. На раённае свята завіталі педагогі, якія дабіліся бліскучых вынікаў, іх выхаванцы – пераможцы алімпіяд, конкурсаў, спаборніцтваў, бацькі, госці.
Асноўная афіцыйная частка мерапрыемства ўключала, безумоўна, цырымонію ўзнагароджання. З апладысментамі і шчырымі словамі падзякі за поспехі. Старшыня Шумілінскага раённага аб’яднання прафсаюзаў В. В. Юхнавец і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама В. В. Мянькова ўручылі падзячныя лісты і грашовыя прэміі 13 вучням, якія сталі пераможцамі на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, турнірах,  спаборніцтвах, сталі дыпламантамі абласнога этапа рэспубліканскай алімпіяды на вучэбных прадметах.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама А. Ф. Мацвяйчук і намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. У. Мазанкоў уручылі падзячныя лісты яшчэ 18 намінантам – пераможцам абласных конкурсаў, фестываляў і спаборніцтваў.
А ў перапынках паміж афіцыйным узнагароджаннем на сцэне пад бурныя апладысменты свае таленты дэманстравалі намінанты-прызёры. Яны спявалі, ігралі на цымбалах, фартэпіяна, баяне, танцавалі. Якія ж усё-такі таленавітыя ў нас дзеці! Хочацца парадавацца за іх, іх бацькоў і настаўнікаў.  І пажадаць дзецям не спыняцца на дасягнутым, а памнажаць свае поспехі, расці, развівацца, удасканальвацца, атрымліваць усеагульнае прызнанне, праслаўляць родную Шуміліншчыну.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №41 ад 29.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *