Велосипеды, палатки, уха… Юные шумилинские туристы в восторге

Актуалии Спорт, туризм

А на возеры Заронаўскім – класны адпачынак!
У аўторак вучні  Шумілінскай СШ №1 адправіліся ў турыстычны велапаход, каб разам з вучнямі Слабадской школы правесці турзлёт.
Зранку яны са сваімі настаўнікамі фізкультуры на веласіпедах накіраваліся ў Слабаду, дзе іх чакалі вучні мясцовай школы. І разам гаманкой кампаніяй накіраваліся на бераг Заронаўскага возера.
Хутка і спраўна юныя турысты разбілі на беразе возера палатачны лагер. Пакуль юныя рыбакі вудзілі, настаўнікі знайшлі грыбы. На “ўра” пайшла рыбна-грыбная юшка.
А потым быў дамбайскі бокс. Смех, цудоўны настрой… Трэба было бачыць, як турысты з дапамогай мяшка спрабуюць скінуць адзін аднаго з бервяна. І на якія толькі хітрыкі не ішлі, каб атрымаць перамогу.
Неўзабаве час прыйшоў і да галоўнага выпрабавання турзлёту – турысцкай паласы. Вучням неабходна было правільна з’арыентавацца на маршруце, пераадолець купіны, скокнуць на маятніку, пералезці праз мышалоўку.
Нежартоўны запал разгарэўся на футбольнай і валейбольнай пляцоўках. Барацьба ішла да апошняга.
У выніку спаборніцтваў  атрымалася баявая нічыя, якая зусім не засмуціла ні Шумілінскую СШ №1, ні Слабадскую школу.
Сонца, возера, лес, цікавая праграма. Што можа быць лепш для сапраўдных аматараў актыўнага адпачынку, а менавіта такімі паказалі сябе ўдзельнікі турзлёту. Таму і не дзіўна, што мерапрыемства праляцела як адно імгненне, пакінуўшы ў памяці толькі пазітыўныя эмоцыі і планы на наступны турзлёт.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №45 ад 12. 06. 2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *